Латушка заклікаў палітыкаў і актывістаў балатавацца ў КР

8 лютага, Позірк. Балатавацца ў Каардынацыйную раду (КР) чацвёртага склікання заклікаў палітыкаў і актывістаў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
Палітык, які з’яўляецца адным з лідараў фракцыі “Каманда Латушкі і рух “За Свабоду” — вядучай у цяперашнім складзе КР, —падкрэсліў: “Калі вы ў меншасці, вы не можаце вырашаць стратэгію. Вырашае стратэгію большасць. І калі вы хочаце мець гэту большасць, пераконвайце выбаршчыкаў”.
“Ідзіце на выбары з 11 да 17 траўня, абірайцеся, атрымлівайце гэтую большасць, фарміруйце”, — адзначыў Латушка.
Ён адзначыў, што ў яго фракцыі няма большасці ў КР. “У нас 27 галасоў. І кожны раз мы маем пры галасаванні 40, 43, 44 галасы. Нам трэба дамаўляцца. Дамаўляцца з рознымі фракцыямі. Дамаўляйцеся і вы”, — удакладніў ён.
“Гэта і ёсць мастацтва дэмакратыі. Дамаўляйцеся і перамагайце нас падчас галасавання ў Каардынацыйнай радзе. Вам ніхто гэтаму не перашкаджае”, — заклікаў Латушка.
З заявай ён выступіў слуханнях у КР, якія прайшлі 7 лютага ў Варшаве. Асноўнай тэмай слуханняў была справаздача Святланы Ціханоўскай з адказамі на пытанні дэлегатаў Каардынацыйнай рады.
Палажэнне аб выбарах КР прыняла 20 студзеня. Галасаванне пройдзе 11–17 траўня 2026 года ў анлайн-фармаце.
Трэці склад КР быў абраны 25– 27 траўня 2024 года (удзел у галасаванні прынялі 6.723 чалавекі). Па выніках тых выбараў у склад КР увайшло восем кааліцый (усяго 80 чалавек). Больш за ўсё мандатаў (28) атрымала фракцыя “Каманда Латушкі і рух “За Свабоду”.
Пазней шэраг дэлегатаў пакінуў структуру.
Папярэднія склады арганізацыі, якая ўзнікла ў пачатку маштабнага грамадска-палітычнага крызісу ў Беларусі ў 2020 годзе, фарміраваліся без прамога галасавання.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



