У літоўскім Сейме заявілі аб падрыхтоўцы сустрэчы намеснікаў кіраўнікоў МЗС Літвы і Беларусі

30 студзеня, Позірк. Вільнюс і Менск узгадняюць “парадак і нейтральнае месца сустрэчы намеснікаў міністраў замежных спраў Літвы і Беларусі”, паведамляе LRT са спасылкай агенцтва BNS і радыёстанцыі Žinių radijas
Паводле старшыні Камітэта па замежных справах Сейма Рэмігіюса Матузаса, “Беларусь зараз правакуе, каб адбылася сустрэча на ўзроўні віцэ-міністраў, зараз ад гэтага не адмаўляюцца, гэта разглядаецца”.
Гэтую ж інфармацыю Матузас пацвердзіў LRT: “У цяперашні час фармулюецца парадак дня — які ён мог бы быць. І другі этап — у якой нейтральнай зоне мы маглі б сустрэцца”.
Па словах палітыка, сустрэча магла б адбыцца “на палях шматбаковага мерапрыемства”.
Сярод інтарэсаў Вільнюса Матузас пералічыў “прадухіленне гібрыдных пагроз і вызваленне грузавікоў літоўскіх кампаній, якія захраслі ў Беларусі”.
“Думаю, ніхто б не асудзіў, калі б наш віцэ-міністр сустрэўся з віцэ-міністрам Беларусі, калі гэта дапамагло б вырашыць нейкія балючыя або важныя для нас пытанні”, — заявіў старшыня Камітэта па замежных справах.
МЗС і ўрад Літвы аб такіх планах не паведамляюць.
29 студзеня дыпламатычны саветнік беларускага дэмлідара Дзяніс Кучынскі паведаміў, што офіс Святланы Ціханоўскай не мае інфармацыі аб меркаваных планах афіцыйнага Вільнюса па наладжванні адносін з мінскім рэжымам.
Чарговы масавы прылёт паветраных шароў з Беларусі ў Літву адбыўся ў ноч з 27 на 28 студзеня.
29 студзеня міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч заявіў журналістам: “У нас няма ніякіх кантактаў з беларускім бокам, і мы не атрымліваем ад іх ніякай інфармацыі, хаця мы неаднаразова пасылалі сігналы аб тым, што з пэўных пунктаў запускаюцца паветраныя шары, і прасілі прыняць меры”.
14 студзеня LRT са спасылкай на дадзеныя Літоўскай нацыянальнай асацыяцыі аўтамабільных перавозчыкаў (LINAVA) паведамляла, што на 9 студзеня ў Беларусі знаходзілася не менш за 410 грузавікоў, 473 прычэпы і 30 іншых транспартных сродкаў, якія належаць літоўскім кампаніям, якія афіцыйны Мінск не выпускае з краіны.
Вашынгтон рэзка адрэагаваў на апошні запуск паветраных шароў з Беларусі ў Літву — Наўседа


- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка25 чэрвеня Літва спыніла рэкордную за месяц сутачную колькасць спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПадпіска на агульнарэспубліканскія прапагандысцкія СМІ падаражэла за паўгоддзе на 4–13%, за год — на 14–29%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка

