Улады Мінска абяцаюць падвысіць узровень ацяплення ў пацярпелых раёнах на працягу некалькіх гадзін

19 студзеня, Позірк. Тэмпература цепланосбіта ў цепласяцях, паводле папярэдніх ацэнак, “на працягу пары гадзін” будзе ўзнятая “да нармаваных значэнняў”, “праблема будзе ліквідаваная”, заявіў намеснік начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі — начальнік аддзела энергетыкі гэтага ўпраўлення Мінгарвыканкама Андрэй Садоўскі, каментуючы аварыю ў сталіцы.
“Сёння раніцай на цепламагістралі № 41 ад ЦЭЦ-4 адбыўся парыў, — сказаў ён (на падставе відэакаментарю ў тэлеграм-канале выканаўчага камітэта). — На сённяшні момант ажыццяўляецца пераход на рэзервовыя крыніцы цеплазабеспячэння і паднімаецца тэмпература. Пашкоджанне лакалізаванае, спецыялісты разбіраюцца ў прычынах адключэння. Падвышаная нагрузка на цеплаправод звязаная з высокай тэмпературай цепланосбіта і, натуральна, нізкімі тэмпературамі вонкавага паветра”.
Пра аварыю на ўчастку цеплавой магістралі № 41 паведаміла раніцай 19 студзеня дзяржпрадпрыемства “Мінскэнерга”. Адзначалася, што праз гэта “адбылося зніжэнне тэмпературы цепланосбіта часткі спажыўцоў” у Фрунзенскім, Маскоўскім, Цэнтральным, Савецкім і Кастрычніцкім раёнах сталіцы.
Паводле прагнозу Белгідрамета, сёння ранкам у сталіцы чакаецца 17–19 градусаў марозу, удзень — 9–11, увечары — 14–16.


- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаНапярэдадні прыезду Лукашэнкі ў гаспадарчае вядзенне Аршанскага льнокамбіната перададзеныя акцыі Віцебскай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаТэмпы росту ВУП, паводле папярэдніх разлікаў, зніжаюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2025 годзе на 1 тыс. скрынінгавых даследаванняў выяўлена пяць выпадкаў ракуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+