Руднік: За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якімі працуе беларуская прапаганда

9 снежня, Позірк. За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якой працуе беларуская прапаганда. Такое меркаванне выказала дырэктар Цэнтра новых ідэй Леся Руднік на анлайн-прэзентацыі даследавання “Мэпінг беларускай прапаганды: пра што і як пішуць беларускія праўладныя аўтары?”, якая прайшла 9 снежня.
У ім адзначаецца, што пасля пратэстаў 2020 года ўлады пачалі актыўна прасоўваць свой парадак дня ў “Тэлеграме”: дзясяткі праўладных каналаў штодня публікуюць тысячы пастоў на падтрымку ўладаў і асабіста Лукашэнкі, адначасова крытыкуючы яго апанентаў. Усе гэта адбываецца на фоне блакіроўкі доступу да альтэрнатыўнай інфармацыі і стыгматызацыі незалежных СМІ.
Кажучы пра ўцягнутасць аўдыторыі, Руднік адзначыла, што ў цэлым яна “не вельмі актыўна рэагуе на праўладны кантэнт”.
“Праўладны “Тэлеграм” працуе як фонавы шум: ён стварае адчуванне дамінуючай пазіцыі ўлады, вырабляе плынь аднатыпных паведамленняў і ў прынцыпе не імкнецца або не здольны сфарміраваць супольнасць, эмацыйную мабілізацыю”, — адзначыла спікер.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)


- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+