Упершыню за апошнія 8 месяцаў Польшча не зафіксавала спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі

16 лістапада, Позірк. 14 лістапада стала першым за амаль восем з паловай месяцаў днём (пасля 4 сакавіка), калі Польская памежная служба не зафіксавала ніводнай спробы нелегальнага пераходу з тэрыторыі Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз штодзённых звестак ведамства.
13 лістапада было прадухілена 29 спробаў, 12-га — 39, 11-га — 19, 10-га — 14, 9-га — 23, 8-га — 8.
Трохзначная колькасць апошні раз фіксавалася 17 кастрычніка (100).
Зніжэнне напружанасці на беларуска-польскай мяжы назіраецца на фоне рашэння Варшавы аднавіць 17 лістапада працу двух пунктаў пропуску — Кузніца Беластоцкая (Брузгі) і Баброўнікі (Бераставіца). У Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) Польшчы лічаць, што пераходы могуць быць зноў адкрытыя, паколькі ўсходняя мяжа Польшчы і Еўрапейскага саюза стала больш бяспечнай, чым калі-небудзь раней.
Іншая актуальная статыстыка нелегальнай міграцыі даступная падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДаволі высокі ўзровень першаснай дзіцячай інваліднасці ў Беларусі прызнаў прадстаўнік РНПЦМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНайгоршая сітуацыя з затаваранасцю складоў прампрадукцыяй захоўваецца ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаПрадукцыйнасць працы ў гадавым вымярэнні павялічылася толькі ў трох рэгіёнах — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАбвешчаныя лаўрэаты прэміі Міжнароднага кангрэса даследчыкаў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваАсаблівасці псіхафізічнага развіцця мае больш за 178 тыс. дзяцей у Беларусі — МінадукацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

