У Баранавічах раскрыта забойства 26-гадовай даўніны
3 кастрычніка, Позірк. Аб раскрыцці ў Баранавічах (Брэсцкая вобласць) забойства 16-гадовай дзяўчыны, якое адбылося 26 гадоў таму, паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Удакладняецца, што ў красавіку 1999 года на вул. Грунтовай у горадзе мінакі знайшлі труп дзяўчыны са слядамі ўдушэння, аднак “устанавіць асобу злачынцы на першапачатковым этапе не ўдалося”.
У МУС заявілі, што “карпатлівая праца сышчыкаў ва ўзаемадзеянні з экспертамі і следчымі ў выніку дала вынік”: былі атрыманы доказы датычнасці да забойства на той момант 30-гадовага мясцовага жыхара.
Мужчына прызнаўся, што цягам некалькіх месяцаў да здарэння стасаваўся з пацярпелай, гаворыцца ў рэлізе. У дзень забойства ён сустрэўся з дзяўчынай, каб пакатацца на аўтамабілі па горадзе, але размова паміж імі перарасла ў канфлікт, мужчына спыніў машыну і задушыў спадарожніцу. Пасля ён выцягнуў цела з аўто і схаваўся.
56-гадовы падазраваны затрыманы, праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні для ўстанаўлення ўсіх абставін здзяйснення злачынства.
2 кастрычніка МУС паведаміла пра затрыманне ў Магілёве 53-гадовага работніка аднаго з мясцовых прадпрыемстваў. Мужчына абвінавачваецца ў васьмі забойствах беларусак ва ўзросце ад 12 да 20 гадоў, а таксама ў двух замахах на забойства і згвалтаванне. Злачынствы здзяйсняліся з 1996 па 1999 гады.


- ЭканомікаУ васьмі банках новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі амаль 4 тыс. аптэк, каля паловы — дзяржаўныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі за восем месяцаў вырасла ў 1,8 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

