Тры чалавекі загінулі ад агню мінулай ноччу, МНС зноў занізіла агульную колькасць ахвяр пажараў

28 верасня, Позірк. Тры чалавекі загінулі ад агню ў Беларусі за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 27 верасня да 6:00 28-га), вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Усе выпадкі зафіксаваныя ў начны час.
Паведамляецца, што ў 23:14 27 верасня ў ведамства паступіла інфармацыя аб пажары ў жылым доме ў пасёлку Гарадзішча Баранавіцкага раёна (Брэсцкая вобласць). Загінуў гаспадар дома 1974 года нараджэння.
У 00: 56 28 верасня МНС прыняло паведамленне аб палаючым доме ў вёсцы Акцябрава Кармянскага раёна (Гомельская вобласць). Супрацоўнікі ведамства зафіксавалі смерць гаспадыні жылля 1975 г.н.
У 4:25 МНС адрэагавала на пажар у аграгарадку Сіняўка Клецкага раёна (Мінская вобласць). Ахвярай агню стаў мужчына 1944 г.н.
Паводле афіцыйных звестак МНС, у Беларусі з пачатку года адбылося 4.926 пажараў — на 8% больш, чым на аналагічную дату 2024-га (4.561). Загінула 387 чалавек (351; +10,3%).

Адметна, што МНС зноў занізіла агульную колькасць ахвяр пажараў у 2025 годзе. Аб 387 загінулых ад агню паведамлялася ў ведамаснай зводцы яшчэ 26 верасня (тады за дзяжурныя суткі агонь таксама забраў жыцці трох чалавек). Праз суткі, на працягу якіх абышлося без ахвяр, колькасць загінулых ад агню была зменшана да 384.
“Позірк” неаднаразова звяртаў увагу на тое, што МНС перыядычна карэктуе статыстыку смяротнасці на пажарах у бок змяншэння.
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1,1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаДля маючых патрэбу пабудавана ў паўтара раза менш кватэр, чым пяць гадоў таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, ПалітыкаКраіны Захаду канстатуюць захаванне рэгіянальнай пагрозы з боку рэжыму ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка


