Літва можа закрыць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю “ў выпадку неабходнасці”

9 верасня, Позірк. Літва “не плануе закрываць два дзеючыя кантрольна-прапускныя пункты на мяжы з Беларуссю”, паведаміла парталу lrt.lt Міністэрства ўнутраных спраў краіны.
“Кантроль на мяжы ўзмоцнены, у тым ліку ў пунктах пропуску”, — заявіў міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч.
Адзначаецца, што літоўскія памежнікі разам з вайскоўцамі “праводзяць дадатковыя меры: узмацняецца назіранне за мяжой, актыўней арганізуюцца патруляванні”.
“Адказныя службы гатовыя аператыўна рэагаваць на магчымыя правакацыі або незаконныя перасячэнні мяжы”, — падкрэсліла ведамства.
Пры гэтым, як заяўляецца, “пры змене абставін могуць быць прынятыя больш жорсткія рашэнні”.
“У выпадку неабходнасці дзяржава задзейнічае ўсе прадугледжаныя меры — ад актывацыі Плана прыкрыцця да закрыцця пунктаў пропуску. Усе дзеянні будуць накіраваныя на абарону нацыянальных інтарэсаў і забеспячэнне бяспекі краіны”, — паведамілі ў МУС.
9 верасня паведамлялася, што Літва ўзмоцніць ахову мяжы з Беларуссю падчас вучэнняў “Захад-2025”.
8 жніўня 2023 года Літва закрыла на мяжы з Беларуссю пункты пропуску Шумскас (з сумежнага боку Лоша) і Твярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два памежныя пераходы — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).
Раней прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што ў ноч на пятніцу 12 верасня Варшава закрые мяжу з Беларуссю, у тым ліку чыгуначныя пераходы. Рашэнне звязана з запланаванымі беларуска-расійскімі стратэгічнымі вучэннямі “Захад-2025”.
Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі заявіў на прэс-канферэнцыі 9 верасня, што Варшава закрывае мяжу з Беларуссю не на перыяд вучэнняў “Захад-2025”, а “ў сувязі з іх правядзеннем”. “[Памежныя пераходы] будуць адкрыты толькі тады, калі мы будзем на 100% упэўненыя, што сітуацыя не ўяўляе пагрозы для Польшчы і польскіх грамадзян”, — падкрэсліў кіраўнік ведамства.
Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская назвала маючае адбыцца закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю “прадказальным крокам у адказ на агрэсіўныя дзеянні [прэзідэнта Расіі Уладзіміра] Пуціна і [Аляксандра] Лукашэнкі” і адзначыла, што дэмсілы “кантактуюць з Міністэрствам замежных спраў Польшчы і ў бліжэйшы час даведаюцца, як будуць дзейнічаць гэтыя абмежаванні”.
Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка заклікаў Польшчу “разгледзець альтэрнатыўныя спосабы ціску непасрэдна на рэжым, не закранаючы звычайных грамадзян”. Такімі спосабамі ён лічыць “закрыццё грузапатокаў, эканамічныя меры прымусу рэжыму да змены яго агрэсіўнай, тэрарыстычнай палітыкі”.
Маштабныя вучэнні “Захад-2025” пройдуць 12–16 верасня. Падчас вучэнняў будуць адпрацаваныя “планаванне прымянення” ядзернай зброі і комплексу “Арэшнік”, а таксама супрацьпаветраная абарона, абарончыя баявыя дзеянні, падтрымка тактычнай авіяцыі і інш.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую палову 2026 года суседнія краіны ЕС зафіксавалі 7.886 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа 10 гадоў пасля дэнамінацыі беларускага рубля афіцыйны курс долара вырас на 45%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ месцы святкавання Дня Незалежнасці не пусцяць з жывёламі, роварамі, электрасамакатамі — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў чэрвені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


