Мяжа будзе зноў адкрытая, калі знікне пагроза з боку Беларусі — кіраўнік МУС Польшчы

9 верасня, Позірк. Варшава закрывае мяжу з Беларуссю не на перыяд вучэнняў “Захад-2025”, а “ў сувязі з іх правядзеннем” заявіў на прэс-канферэнцыі 9 верасня міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі.
“[Памежныя пераходы] будуць адкрытыя толькі тады, калі мы будзем на 100% упэўненыя, што сітуацыя не ўяўляе пагрозы для Польшчы і польскіх грамадзян”, — падкрэсліў кіраўнік ведамства.
Раней прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў, што ў ноч на пятніцу 12 верасня Варшава закрые мяжу з Беларуссю, у тым ліку чыгуначныя пераходы. Рашэнне звязана з запланаванымі беларуска-расійскімі стратэгічнымі вучэннямі “Захад-2025”.
Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская назвала маючае адбыцца закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю “прадказальным крокам у адказ на агрэсіўныя дзеянні [прэзідэнта Расіі Уладзіміра] Пуціна і [Аляксандра] Лукашэнка” і адзначыла, што дэмсілы “кантактуюць з Міністэрствам замежных спраў Польшчы і ў бліжэйшы час даведаюцца, як будуць дзейнічаць гэтыя абмежаванні”.
Маштабныя вучэнні “Захад-2025” пройдуць 12–16 верасня. Падчас вучэнняў будуць адпрацаваныя “планаванне прымянення” ядзернай зброі і комплексу “Арэшнік”, а таксама супрацьпаветраная абарона, абарончыя баявыя дзеянні, падтрымка тактычнай авіяцыі і інш.
Цяпер на беларуска-польскай мяжы дзейнічае толькі адзін даступны для падарожнікаў аўтамабільны пункт пропуску — Брэст (з сумежнага боку Цярэспаль).
Пасля вынясення палітычна матываванага прыгавора журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла другі аўтамабільны пункт — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).

- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 16 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені–верасні ў Мінскай вобласці была найлепшая дынаміка сельгасвытворчасці, у Гродзенскай — найгоршаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка"Банкаўскі веснік": Асноўная прычына росту цэн — інфляцыя выдаткаў дзяржпрадпрыемстваў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


