Грузія канчаткова адмовіла праваабаронцу Кісляку ў прытулку

11 ліпеня, Позірк. Апеляцыйны суд у Тбілісі 11 ліпеня вынес рашэнне адхіліць скаргу праваабаронцы Рамана Кісляка, такім чынам падтрымаўшы пазіцыю Дэпартамента міграцыі МУС Грузіі — адмовіць беларусу ў наданні палітычнага прытулку.
“Тбіліскі апеляцыйны суд скасаваў рашэнне гарадскога суда і пакінуў у сіле рашэнне Дэпартамента міграцыі пра адмову мне ў прытулку. Гэта поўная адмова”, — паведаміў “Позірку” Кісляк.
Праваабаронца падкрэсліў, што рашэнне канчатковае і не можа быць абскарджанае ў грузінскіх інстытуцыях.
Судовае пасяджэнне па скарзе прайшло тыдзень таму. Падчас працэсу выступіў сам Кісляк, яго адвакат, прадстаўнік аддзела міграцыі МУС. Суддзя, паводле слоў праваабаронцы, задаваў шмат пытанняў.
“Я спасылаўся на рашэнне Камітэта супраць катаванняў, што ў Беларусі катаванні набылі сістэмны характар. Мы паказалі партрэты [мужа беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай відэаблогера Сяргея] Ціханоўскага да арышту ў 2020 годзе і пасля. Суддзя сказаў, што ён у курсе, нават глядзеў стрым Сяргея Ціханоўскага пасля вызвалення”, — паведаміў суразмоўца.
Паводле слоў Кісляка, яго справу разглядаў, а пасля вынес рашэнне суддзя Атар Січынава, які працаваў у Канстытуцыйным судзе, балатаваўся на пасаду суддзі Еўрапейскага суда па правах чалавека.
Праваабаронца адзначыў, што ўнутраныя механізмы абскарджвання вычарпаныя. Засталася толькі магчымасць касацыйнай скаргі ў Вярхоўны суд.
“Мне трэба атрымаць рэзультатыўнае і матывацыйнае рашэнні. Апошняе, мне сказалі, будзе не раней за верасень”, — адзначыў Кісляк.
Пасля сённяшняга рашэння, дадаў суразмоўца, ён мае 30 дзён на тое, каб пакінуць Грузію. “Але як бы куды выязджаць, калі пашпарт закончыўся. У гэтай сітуацыі ў мяне адна дарога — у Беларусь. Тут шмат пытанняў”, — кажа праваабаронца.
Кісляк мае намер абскардзіць рашэнне грузінскіх уладаў у структурах ААН.
Рашэнне пра частковае задавальненне скаргі на адмову ў прытулку Раману Кісляку Тбіліскі гарадскі суд прыняў 26 сакавіка. У траўні скаргу на гэтае рашэнне падаў спачатку Дэпартамент міграцыі, а пасля і сам праваабаронца.
У 2019–2024 гадах Грузія не задаволіла ніводнага хадайніцтва беларускіх грамадзян аб наданні прытулку.


- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+