У выніку аварыі ў Мінскім раёне загінула чатыры чалавекі, у тым ліку двое непаўналетніх (абноўлена)

актуалізаваныя абзацы 1–4, дададзены абзац 5
28 чэрвеня, Позірк. Чатыры чалавекі, у тым ліку двое непаўналетніх, загінула раніцай 28 чэрвеня ў выніку аўтамабільнай аварыі на 20-м кіламетры магістралі М2 (Мінск — нацыянальны аэрапорт Мінск) ля вёскі Слабадшчына (Мінскі раён), паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.
Паводле папярэдняй інфармацыі, “Мэрсэдэс”, за стырном якога быў нецвярозы 25-гадовы кіроўца, сутыкнуўся з аўтамабілем таксі “Шкода”, што рухаўся ў тым жа кірунку.
Пасажыры “Шкоды” — дзве жанчыны і дзве дзяўчынкі, не перажылі сутыкненне. Кіроўца таксі шпіталізаваны з цяжкімі траўмамі.
Абласное дзяржСМІ “Мінская праўда” паведамляе, што загінулыя — дзве дзяўчынкі (7 і 13 гадоў), іх маці (43 гады) і бабуля (75 гадоў). Усе яны грамадзяне Расіі.
Тэст кіроўцы “Мэрсэдэса” паказаў, што ўтрыманне алкаголю ў выдыханым паветры адпавядае 1,67 праміле (цяжкая ступень ап’янення). Які яго фізічны стан, пакуль невядома.
Адзначаецца, што на месца здарэння выязджалі начальнік абласной міліцыі Андрэй Любімаў, а таксама кіраўнік галоўнага ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Віктар Ротчанкаў.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПалітычныя структуры павінны супрацоўнічаць з грамадскімі ініцыятывамі — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–7 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВайскова-палітычнае кіраўніцтва Беларусі будзе прыцягнута да адказнасці за саўдзел у расійскай агрэсіі — Латушка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь пяты месяц запар з'яўляецца аўтсайдарам у ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка

