Расклад пасяджэнняў на сайце Вярхоўнага суда будзе даступны толькі з асабістых кабінетаў карыстальнікаў

4 чэрвеня, Позірк. Расклад пасяджэнняў на інтэрнэт-партале Вярхоўнага суда будзе даступны толькі з асабістых кабінетаў карыстальнікаў, вынікае з паведамлення прэс-службы гэтай судовай інстанцыі.
Адзначаецца, што ў сувязі з папраўкамі ў Кодэкс грамадзянскага судаводства (набудуць моц 1 студзеня 2026 года) цяпер праводзіцца мадэрнізацыя “сэрвісаў электроннага суда E-court”.
На думку праваабарончага цэнтра “Вясна”, абмежаванне публічнага доступу да графіку пасяджэнняў “можна расцэньваць як абмежаванне празрыстасці судовай сістэмы, паколькі звычайныя грамадзяне ці журналісты не змогуць проста праглядзець расклад без рэгістрацыі”.
Пра тое, што сайт ВС перастаў публікаваць расклад судовых пасяджэнняў, “Позірк” паведаміў 30 сакавіка. Старонка электроннага судаводства (service.court.gov.by) рэагавала на запыты ўсплывальным надпісам “Сэрвіс часова недаступны. Праводзяцца рэгламентныя працы”.
Цяпер гэты надпіс на сайце ВС не адлюстроўваецца, таксама зніклі каляндар пасяджэнняў і выпадальнае акно з назвамі судоў.
Сэрвіс электроннага судаводства акумулюе расклад пасяджэнняў усіх судовых інстанцый Беларусі. У графіку працэсаў указваюцца прозвішчы абвінавачаных і інкрымінаваныя ім артыкулы Крымінальнага кодэкса.
Раней з дапамогай гэтай паслугі праваабаронцы і СМІ маглі фіксаваць факты палітычных рэпрэсій, бо ў большасці выпадкаў такія справы ўтрымліваюць адпаведныя артыкулы КК — з абвінавачваннем ва ўдзеле ў акцыях пратэсту, “распальванні варожасці або варажнечы”, злачынствах “экстрэмісцкай накіраванасці” і інш.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


