У Гомельскай вобласці мінулай ноччу паўтарыўся рэкорд холаду 1900 года

Ілюстрацыя: pixabay.com
12 траўня, Позірк. Над Беларуссю працягвае панаваць халоднае паветра. Сёмую ноч запар абнаўляюцца гістарычныя тэмпературныя мінімумы, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.
У Васілевічах (Гомельская вобласць) паўтарыўся антырэкорд, зафіксаваны 125 гадоў таму — 12 траўня 1900 года — 2,6 градуса марозу.
Перапісаныя лакальныя экстрэмумы на метэастанцыі “Палеская” ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, дзе было халадней за ўсё (-3,5 градуса супраць -1,9 у 1980 годзе), у Ганцавічах, Лельчыцах, Баранавічах, Брагіне і Пружанах.
З пачатку траўня перакрыты 61 рэкорд холаду.
Стужка навін
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка


