Намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі абвешчаны ў міждзяржаўны вышук
28 студзеня, Позірк. У міждзяржаўны вышук абвешчаны намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Барыс Гарэцкі, паведамляе “Медыязона. Беларусь”.
Паводле якога артыкула вышукваецца Гарэцкі, у персанальнай картцы ў базе розшуку не пазначана.
Гарэцкі займае пасаду намесніка старшыні БАЖ з 2018 года.
27 жніўня 2021 года Вярхоўны суд ліквідаваў БАЖ на падставе пазову Міністэрства юстыцыі, арганізацыя працягнула дзейнасць за мяжой.
28 лютага 2023 года КДБ прызнаў яе “экстрэмісцкім фарміраваннем”, палічыўшы, што “экстрэмісцкую дзейнасць” ажыццяўляюць, у прыватнасці, старшыня Андрэй Бастунец, яго намеснікі Барыс Гарэцкі, Алег Агееў, Аляксандр Старыкевіч, сябра праўлення Аліна Суровец, кіраўніца інфармацыйнай службы Вольга Хвоін, а таксама сябры арганізацыі Зоя Лукашук і Сяргей Комлач.
5 чэрвеня 2023 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” змест асноўнага і рэзервовага сайтаў дэ-юрэ ліквідаванай Беларускай асацыяцыі журналістаў (baj.by і baj.life адпаведна). Адпаведны статус атрымаў змест тэлеграм-канала БАЖ, старонак у Instagram, Facebook, Twitter, а таксама лагатып арганізацыі.

- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка

