У ДТЗ з маршруткай пад Мінскам пацярпела сем чалавек, у тым ліку дзіця

19 студзеня, Позірк. Сем чалавек, у тым ліку 11-гадовае дзіця, дастаўлена ў медустанову ў выніку дарожна-транспартнага здарэння ў Мінскім раёне з удзелам маршрутнага таксі, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Аварыя, паводле звестак ведамства, адбылася каля 10 гадзін 19 студзеня на аўтадарозе, якая злучае Мінск і Мачулішчы.
“34-гадовы кіроўца маршрутнага таксі, паводле папярэдняй інфармацыі, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы па ходзе руху кювет, “Мэрсэдэс” перакуліўся”, — гаворыцца ў паведамленні МУС.
На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ.
Ведамства ў чарговы раз нагадала, што “кіроўцам неабходна выбіраць бяспечную хуткасць руху ў адпаведнасці з ўмовамі надвор’я і дарожнымі ўмовамі”, пры гэтым “усе змешчаныя ў транспартным сродку павінны выкарыстоўваць рамяні бяспекі”.
29 снежня ў выніку сутыкнення легкавога аўтамабіля BMW і маршрутнага таксі ў Жыткавіцкім раёне (Гомельская вобласць) 11 чалавек, якія ехалі ў мікрааўтобусе, даставілі ў бальніцу для абследавання. Сярод іх было 8-гадовае дзіця.
Раніцай 16 снежня ў Валожынскім раёне (Мінская вобласць) адбылася аварыя з удзелам маршруткі, у якой было дзевяць пасажыраў. Паводле інфармацыі МУС, 66-гадовы кіроўца не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет. Аўтамабіль перакуліўся.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


