11 чалавек даставілі ў бальніцу пасля аварыі з маршруткай у Жыткавіцкім раёне

30 снежня, Позірк. У выніку сутыкнення легкавога аўтамабіля BMW і маршрутнага таксі позна ўвечары 29 снежня ў Жыткавіцкім раёне (Гомельская вобласць) 11 чалавек, якія ехалі ў мікрааўтобусе, даставілі ў бальніцу для абследавання, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле папярэдняй інфармацыі ведамства, у шпіталізацыі маюць патрэбу 8-гадовае дзіця і двое дарослых.
СК заяўляе, што каля 23:50 легкавое аўто ўрэзалася ў маршрутку, якая рухалася ў тым жа кірунку. Паведамляецца, што кіроўца BMW кінуў машыну і ўцёк з месца здарэння, аднак пасля быў затрыманы — “з прыкметамі алкагольнага ап’янення”.
Раніцай 16 снежня ў Валожынскім раёне (Мінская вобласць) — на 27-м кіламетры аўтадарогі, якая вядзе з аграгарадка Пяршаі ў Нясвіж праз гарадскі пасёлак Івянец, — адбылася аварыя з удзелам маршруткі, у якой было дзевяць пасажыраў. Паводле інфармацыі МУС, 66-гадовы кіроўца не даў рады кіраванню і з’ехаў у кювет. Аўтамабіль перакуліўся.
Ведамства паведаміла, што ў выніку аварыі шпіталізавана восем чалавек, пазней Міністэрства аховы здароўя ўдакладніла, што пацярпелых шасцёра.
Пасля гэтай аварыі Дзяржаўтаінспекцыя заявіла пра пачатак рэалізацыі “комплексу мерапрыемстваў, скіраванага на падвышэнне бяспекі перавозак пасажыраў”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка заявіў аб размарозцы адносін паміж Украінай і дэмсіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася на 3,6% і амаль дасягнула 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаАдказ на рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, хутчэй за ўсё, будзе ў непублічным полі — прадстаўнік МЗС УкраіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка



