У Гродзенскім гарнізоне праводзяць вайсковыя зборы з акцэнтам на “процідзеянне беспілотнікам”

14 студзеня, Позірк. У Гродзенскім гарнізоне праходзяць тактычныя зборы з камандзірамі батальёнаў (дывізіёнаў) і іх намеснікамі “з акцэнтам на навучанне супрацьдзеянню беспілотным лятучым апаратам”, паведаміла 13 студзеня прэс-служба Міністэрства абароны.
Да трохдзённых збораў прыцягнулі афіцэраў злучэнняў і вайсковых часцей Заходняга аператыўнага камандавання і 72-га аб’яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў (вайсковы гарадок Печы ў Барысаве, Мінская вобласць).
Мэтай збораў заяўлена “ўдасканаленне прафесійна-службовай падрыхтоўкі афіцэраў, вызначэнне прыярытэтных кірункаў дзейнасці каманднага складу батальёнаў і дывізіёнаў па падвышэнні эфектыўнасці баявой падрыхтоўкі ў сучасных умовах”.
Першы дзень прысвечаны тэарэтычным заняткам, наступныя два пройдуць на Гожскім палігоне (Гродзенскі раён, каля 10 км ад мяжы з Літвой, каля 20 км ад мяжы з Польшчай) у выглядзе “інструктарска-метадычных і паказных заняткаў па тактычнай, агнявой, інжынернай і іншых прадметах баявой падрыхтоўкі”.
“Удзельнікі прааналізуюць сучасныя ваенныя канфлікты, у тым ліку СВА (“спецыяльнай ваеннай аперацыяй” расійскія і беларускія ўлады называюць поўнамаштабную вайну, якую Расія вядзе супраць Украіны. — “Позірк”.), будуць паказаныя новыя спосабы і прыёмы баявых дзеянняў, прымянення ўзбраення, навучання асабовага складу правядзенню засадных і контрзасадных дзеянняў і шмат іншага”, — гаворыцца ў паведамленні.
З 8 студзеня праходзяць навучальныя зборы з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў у Гомельскай вобласці.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і вайны РФ супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
- Грамадства, ПалітыкаДэлегацыя КР абмеркавала з кіраўніцтвам Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў СЕ сваю дзейнасць у арганізацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаГістарычны досвед Беларусі і Ірландыі ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці падобны — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ верасні колькасць занятых у эканоміцы зменшылася амаль на 11 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года на аб'ектах АПК згарэла або пацярпела 36 адзінак сельгастэхнікі — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 32 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


