Журналіста Карнея пачалі судзіць за “непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі”

11 снежня, Позірк. Суд Шклоўскага раёна (Магілёўская вобласць) 11 снежня пачаў разглядаць справу 56-гадовага палітвязня, журналіста Ігара Карнея, вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.
Мужчыну абвінавачваюць паводле ч. 1 ст. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі),
Працэс вядзе суддзя Аляксандр Тараканаў, які ўключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюза.
Карней адбывае пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, журналіста некалькі разоў змяшчалі ў памяшканне камернага тыпу.
28 чэрвеня мужчыну ўнеслі ў пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
22 сакавіка Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Карнея да 3 гадоў пазбаўлення волі. Суддзя Сяргей Кацар прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 ст. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).
Журналіста затрымалі 17 ліпеня 2023 года, у яго доме прайшоў вобшук. Яго арыштавалі на 10 сутак нібыта за падпіску на “экстрэмісцкія” рэсурсы, але праз узбуджэнне крымінальнай справы на волю ён не выйшаў.
Доўгі час Карней супрацоўнічаў з незалежнымі медыя.

- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНяма краіны, дзе не было б ніводнага карыснага рашэння праблем беларусаў — МамаеваМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаЛатушка назваў сустрэчу Сікорскага з Рыжанковым "мінімальным з магчымых узроўнем камунікацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСтатслужбы Беларусі і Расіі зафіксавалі ў жніўні аднолькавае зніжэнне цэн — да сотых адсотка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў доля стратных прадпрыемстваў павялічылася да 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


