Латушка заклікаў Захад выправіць дапушчаныя ў дачыненні да Беларусі памылкі
19 лістапада, Позірк. Выправіць дапушчаныя памылкі, і прыняць “праактыўную, а не рэактыўную” стратэгію ў дачыненні да Беларусі заклікаў краіны Захаду намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка на канферэнцыі “Пасля выбараў у ЗША: будучыня еўрапейскай бяспекі і трансатлантычнага супрацоўніцтва”.
Форум арганізавалі польскае медыя Gazeta Wyborcza і Цэнтр амерыканскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта.
Мяркуючы з паведамлення прэс-службы НАУ, як і на Познанскім эканамічным кангрэсе напрыканцы мінулага тыдня, Латушка заявіў, што стратэгіі па Беларусі “дагэтуль няма, і нават няма намераў яе ствараць”.
“Мы павінны прызнаць, што недаацанілі дыктатара Лукашэнку і яго рэжым, і тое, на што яны гатовыя пайсці, каб застацца ва ўладзе: гвалт, забойствы, катаванні, масавыя рэпрэсіі і злачынствы супраць чалавечнасці, — сказаў палітык. — Сотні тысяч злачынстваў. Дзясяткі забітых. Тысячы палітычных зняволеных. Дзясяткі тысяч палітычна матываваных крымінальных спраў. Самыя масавыя рэпрэсіі ў Еўропе за апошнія 50 гадоў. Практычнае ператварэнне рэжыму Лукашэнкі ў таталітарны. Гібрыдная вайна супраць ЕС. І поўнамаштабная вайна супраць Украіны, у якой рэжым Лукашэнкі ўдзельнічаў і працягвае ўдзельнічаць”.
На думку Латушкі, краіны Захаду памыляюцца, калі думаюць, што “аўтарытарныя, дыктатарскія рэжымы могуць прайсці праз эвалюцыйнае пераўтварэнне”. “Не, яны імкнуцца да таталітарызму і вайны. Таму што вайна — гэта самы надзейны спосаб кантраляваць грамадства”, — перакананы ён.
“Рэжым Лукашэнкі прадстаўляе сабой пастаянную пагрозу для еўрапейскай бяспекі. І не толькі для Еўропы, бо сёння Беларусь не толькі размяшчае вайсковыя аб’екты, але і расійскую ядзерную зброю. Гэта факт. Але ключ да бяспекі таксама знаходзіцца ў Беларусі. У дэмакратычнай Беларусі”, — лічыць палітык.
У сувязі з гэтым ён заклікаў, “кажучы пра бяспеку Еўропы і Захаду, казаць пра комплексную стратэгію, якая павінна ўключаць актыўную працу з беларускім грамадствам”. “Гэта ўключае ў сябе падтрымку незалежных СМІ, прызнанне і падтрымку альтэрнатыўных інстытутаў (АПК, Каардынацыйнай рады), прыцягненне дыктатара да адказнасці для матывацыі грамадства, а таксама для расколу эліт”, — патлумачыў кіраўнік НАУ.
Паводле яго слоў, “адна з самых важных стратэгічных мэт” заключаецца ў дасягненні “дэмакратычнай Беларусі па-за сферай уплыву Расіі як неад’емнай часткі еўрапейскай супольнасці і рэгіянальнай сістэмы бяспекі”.
“Для гэтага мы нарэшце мусім быць гатовыя прызнаць: дэмакратызацыя Беларусі азначае ліквідацыю рэжыму Лукашэнкі. Гэта больш не павінна быць “чырвоная лінія”. Гэтая “чырвоная лінія” — вынік ілжывай стратэгіі, якая доўгі час дамінавала ў заходняй палітыцы”, — перасцярог Латушка.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


