Краіны Паўночнай рады прызначаць каардынатараў для кантактаў з беларускімі дэмсіламі

30 кастрычніка, Позірк. Захаванне прыярытэту Беларусі ў міжнародным парадку дня застаецца адной з першарадных задач для краін Паўночнай рады, заявіла 29 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Рэйк’явіку міністр замежных спраў Швецыі Марыя Мальмер Стэнергард.
Прэс-канферэнцыя прайшла пасля сустрэчы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай і кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін Паўночнай рады. У ёй таксама прынялі ўдзел міністры замежных спраў Нарвегіі, Фінляндыі, Ісландыі, Даніі і Фарэрскіх астравоў.
Кіраўнік МЗС Швецыі — краіны, якая старшынюе ў Паўночнай радзе, — паведаміла, што для “ўмацавання супрацоўніцтва па пытаннях, звязаных з Беларуссю”, краіны саюза прызначаць каардынатараў для кантактаў з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
Міністр замежных спраў Ісландыі Тоурдзіс Кольбрун назвала імя каардынатара сваёй краіны — дыпламат Херман Ёнусан.
Падкрэсліўшы “занепакоенасць цяжкай сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі”, Стэнергард таксама адзначыла, што абмеркавала з калегамі падтрымку Міжнароднага гуманітарнага фонду для беларускіх палітвязняў і іх сем’яў.
Ціханоўская — адзін з двух спецыяльных гасцей 76-й сесііПаўночнай рады. Другім будзе прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Дэмакратычны лідар наведвае Ісландыю 28–31 кастрычніка.


- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства

