Генпракуратура Арменіі зняла абмежаванні на перамяшчэнне Дзіяны Майсеенкі

5 верасня, Позірк. Аб зняцці Генеральнай пракуратурай Арменіі з беларускі Дзіяны Майсеенкі абмежаванняў на перамяшчэнне паведаміў саветнік па прававых пытаннях офіса дэмлідара Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў.
У афіцыйнай заяве нагляднага органа на імя беларускі, сцвярджае ён, гаворыцца аб адсутнасці прававых падстаў для абмежаванняў пры перасячэннях мяжы.
Гэты дакумент таксама быў накіраваны ў МУС Арменіі, пасля пацверджання якога там Майсеенка зможа пакінуць краіну.
Прэс-служба офіса адзначае, што раней каманда дэмакратычнага лідара “прадставіла звесткі, якія сведчаць аб палітычна матываваным пераследзе Дыяны рэжымам Лукашэнкі за мірную рэалізацыю сваіх правоў”.
У Генпракуратуры матывавалі сваё рашэнне тым, зазначае прэс-служба, што выстаўленыя абвінавачанні не лічацца крымінальна каральнымі па армянскім заканадаўстве.
2 верасня галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка паведамляў аб атрыманні ад Ерэвана запэўнівання, што Арменія “не будзе выдаваць рэжыму Лукашэнкі пераследуемых па палітычных прычынах грамадзян Беларусі”.
Беларуска была затрымана пры перасячэнні мяжы паміж Грузіяй і Арменіяй раніцай 2 верасня, але праз некалькі гадзін яе адпусцілі, паведаміў юрыст Алесь Міхалевіч у каментарах да свайго паведамлення аб затрыманні. Пазней ён удакладніў, што паводле рашэння пракуратуры Арменіі вырашана не браць Майсеенку пад варту на час разгляду экстрадыцыйнай справы, ёй абмежаваны выезд з краіны.
Паводле яго інфармацыі, беларускія ўлады аб’явілі Майсеенку ў вышук як абвінавачаную паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Яна была дастаўлена ў аддзяленне паліцыі горада Наэмбяран.
Пры перасячэнні мяжы Грузіі з Арменіяй 2 лютага 2024 года быў затрыманы грамадзянін Беларусі Яраслаў Новікаў. Беларускія ўлады аб’явілі яго ў міждзяржаўны вышук СНД паводле арт. 435 КК (ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу). Новікаў быў змешчаны пад варту на 40 дзён для экстрадыцыі, аднак ён звярнуўся па палітычны прытулак. Выдачы перашкодзілі армянскія праваабаронцы і беларускія дэмакратычныя сілы, сітуацыя атрымала шырокую агалоску ў армянскіх СМІ. У маі Новікаву быў дадзены статус уцекача ў Арменіі.
У чэрвені ў гэтай краіне атрымаў палітычны прытулак грамадзянін Беларусі Максім Вайткявічус. Некалькі месяцаў таму яго затрымалі пры перасячэнні мяжы Грузіі з Арменіяй на падставе вышуку паводле таго ж арт. 435 КК.
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


