Сікорскі: Польшча для вызвалення Пачобута спрабуе розныя ідэі, адна з іх можа спрацаваць

29 жніўня, Позірк. Для вызвалення асуджанага ў Беларусі з палітычных матываў журналіста і актывіста Саюза палякаў Анджэя Пачобута Польшча “спрабуе розныя ідэі”, паведамляе TVP са спасылкай на міністра замежных спраў гэтай краіны Радослава Сікорскага.
Чыноўнік выказаў надзею, што “адна з іх нарэшце спрацуе”.
На пытанне, ці будзе Варшава чыніць яшчэ большы ціск на Беларусь для вызвалення Пачобута, напрыклад, у сферы гандлю, кіраўнік МЗС адказаў, што тактыка будзе такая ж, як у папярэдняга ўрада.
“Беларускі рэжым ведае, што рабіць, калі ён хоча паляпшэння стасункаў з Польшчай і Еўрапейскім саюзам”, — падкрэсліў міністр.
Сікорскі выказаў шкадаванне, што Пачобута не было сярод тых палітвязняў, якія нядаўна былі адпушчаныя на волю.
Імя Пачобута “усплывала” падчас перамоў па абмене зняволенымі паміж ЗША і РФ, паведаміў у эфіры TVP Info кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Польшчы Яцэк Сявера. “Ход такога кшталту перамоў кожны раз сутыкаецца з рознымі цяжкасцямі, пра якія я не магу тут распавесці. Аднак намаганні па вызваленні спадара Пачобута працягваюцца”, — сказаў ён.
4 жніўня 2024 года намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна ў эфіры Polsat News паведаміў, што вызваленне Пачобута і іншых палітвязняў абмяркоўваецца “наўпрост з Беларуссю”.
9 жніўня ў эфіры TVN24 кіраўніца канцылярыі прэзідэнта Польшчы Малгажата Папроцка заявіла, што Пачобут “не хоча пакідаць Беларусь без магчымасці туды вярнуцца”. Да меркавання палітвязня трэба ставіцца вельмі сур’ёзна, падкрэсліла яна.
Кіраўніца Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, якая сустракалася з Пачобутам сёлета ў красавіку, заявіла ў каментарыі Rzeczpospolita 12 жніўня, што журналіст пагадзіўся пакінуць краіну ў выпадку вызвалення.
“На маю просьбу ён пагадзіўся пакінуць краіну. Анджэй выглядаў вельмі дрэнна. У мяне сэрца сціснулася”, — сказала Борыс.
8 лютага 2023 года Гродзенскі абласны суд прыгаварыў Пачобута да 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) Крымінальнага кодэкса. Згодна з неафіцыйнай інфармацыяй, журналіст адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.
Пасля гэтага Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
- ПалітыкаЦіханоўская прапанавала Румыніі прызначыць спецпрадстаўніка па БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛябедзька: Пасля выбараў у ЗША беларускія групы ў абедзвюх палатах Кангрэса захаваюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць заявак праз праграму "Адно акно" з 2023 года вырасла больш чым у 5 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДКНТ найбольш цесна супрацоўнічае з шасцю краінамі, уключаючы Манголію і Узбекістан (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваВялікая палата ЕСПЧ вынесе рашэнні па трох справах аб выправаджэнні мігрантаў на мяжы Беларусі з ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваКолькасць заяў у "Адно акно" паводле экстэрытарыяльнага прынцыпу ў 2026 годзе вырасла на 61% — Мінюст (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
