Мілінкевіч будзе пазаштатным дарадцам Ціханоўскай па пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі
7 верасня, Позірк. Дапамагаць наладжваць сувязі паміж демакратычнай Беларуссю і Еўропай у якасці пазаштатнага дарадцы Святланы Ціханоўскай будзе Аляксандр Мілінкевіч, паведамляе прэс-служба офіса дэмакратычнага лідара.
“Адна з галоўных мэтаў — узмацніць інтэграцыю беларускай культуры ў еўрапейскую, часткай якой яна заўсёды з’яўлялася”, — адзначаецца ў паведамленні.
76-гадовы Аляксандр Мілінкевіч — беларускі навуковец, грамадскі дзеяч, палітык, канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта.
У кастрычніку 2005 года на Кангрэсе дэмакратычных сіл быў абраны “адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сіл”, у гэтым статусе ўдзельнічаў у выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2006 годзе. На іх, паводле афіцыйных звестак, набраў 6% галасоў выбаршчыкаў і заняў другое месца пасля Аляксандра Лукашэнкі.
У 2006 годзе быў узнагароджаны Еўрапарламентам прэміяй імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка



