Кіраўнік Мінэнерга паведаміў пра “напружаную сітуацыю” з энергазабеспячэннем у Жлобінскім і Рэчыцкім раёнах

21 ліпеня, Позірк. “Напружаная сітуацыя з падачай энергазабеспячэння ў асобныя домаўладанні” захоўваецца ў Жлобінскім і Рэчыцкім раёнах, паведаміў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч 21 ліпеня на пасяджэнні аператыўнага штаба па ліквідацыі наступстваў непагадзі ў Гомельскай вобласці.
“За сённяшні дзень”, паводле яго слоў, спецыялісты “паспрабуюць вырашыць пытанне”.
“Мы дакладна разумеем, дзе і якія брыгады павінны працаваць, — цытуе Каранкевіча прэс-служба Гомельскага аблвыканкама. — Усяго на дзень задзейнічана 148 аварыйна-рамонтных брыгад. Задача на сёння — закрыць усе заяўкі, якія маюцца ад насельніцтва. Дынаміка станоўчая, робім усе меры, каб як мага хутчэй выканаць запланаваныя работы”.
Непагадзь 13 і 14 ліпеня ў Беларусі прывяла да маштабных пашкоджанняў у сістэме электраперадачы, парушэнняў водазабеспячэння, разбурэнняў.
Больш за ўсё ад ураганнага ветру пацярпела Гомельская вобласць, дзе ўводзілі рэжым надзвычайнай сітуацыі.
Паводле інфармацыі МНС, у гэтыя дні з-за стыхіі загінула шэсць чалавек.

- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Бруселі на Форуме парламенцкай дэмакратыі ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць арганізацый з пачатку года павялічылася на 3% — да 274 млрд рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка


