За 30 гадоў кіравання Лукашэнкі курс долара вырас у 11.531 раз

20 ліпеня, Позірк. За 30 гадоў праўлення Аляксандра Лукашэнкі афіцыйны курс долара ЗША да беларускага рубля вырас у 11.531 раз. Гэта горшы паказчык у параўнанні з краінамі-суседзямі і краінамі на прасторы былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак, якія выстаўляюцца нацыянальнымі банкамі.
Без уліку дэнамінацый 1994, 2000 і 2016 гадоў долар у Беларусі падаражэў з 27.550 да 317.690.000 рублёў.
Параўнанне з суседзямі: без уліку дэнамінацый і грашовых рэформаў у Украіне афіцыйная каціроўка амерыканскай валюты за тры дзесяцігоддзі вырасла ў 212 разоў, у Расіі — у 43,4 раза, Польшчы — у 1,8 раза, Латвіі — на 18,2%, Эстоніі — на 14,2%. У Літве долар патаннеў на 20,7%.
Параўнанне з краінамі на тэрыторыі былога СССР (акрамя названых вышэй): у Туркменістане долар падаражэў у 1.750 разоў, Узбекістане — у 1.146 разоў, Таджыкістане — у 526 разоў, Казахстане — у 10,6 раза, Азербайджане — у 8,5 раза, Кыргызстане — у 7,6 раза, Малдове — у 4,4 раза, Грузіі — у 3,1 раза, Арменіі — на 25%.
* Выкарыстаныя “стартавыя” каціроўкі за 20 ліпеня 1994 года і актуальныя на 20 ліпеня 2024 года. Для краін Балтыі браліся курсы долара да нацыянальных валют и да еўра, на які яны перайшлі ў першай паловие 2010-х гадоў.



- ГрамадстваУ красавіку на метэастанцыях Беларусі зафіксавана пяць тэмпературных рэкордаў — у 45 разоў менш, чым у сакавікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧысты прыбытак прадпрыемстваў за год паменшыўся на 6,7% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале аб’ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў скараціўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ сакавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі да 11,25% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
