Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных спраў Арменіі нявыдачу беларусаў афіцыйнаму Мінску

20 чэрвеня, Позірк. Палітычную сітуацыю ў Беларусі абмеркавала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з міністрам замежных справаў Арменіі Араратам Мірзаянам падчас сустрэчы ў Вільнюсе.
Як паведамляе 20 чэрвеня прэс-служба беларускага палітыка, бакі абмеркавалі “палітычную сітуацыю ў Беларусі, Арменіі і рэгіёне”, а таксама “супрацоўніцтва дэмакратычных сілаў з урадам, парламентам і грамадзянскай супольнасцю Арменіі”.
“Асобна Ціханоўская і Мірзаян пагаварылі пра становішча беларусаў і беларусак у Арменіі, а менавіта — пра нявыдачу беларускіх грамадзянаў па запыту рэжыму”, — удакладняецца ў рэлізе.
Дэмлідар выказала спадзяванне на працяг “шчыльнага супрацоўніцтва паміж Арменіяй і дэмакратычнымі сіламі Беларусі”.
“Народы Арменіі і Беларусі заслугоўваюць свабодную, дэмакратычную, еўрапейскую будучыню”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Армянскі бок аб сустрэчы не паведамляе.
Гэта другая сустрэча палітыкаў. 5 кастрычніка 2023 году на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў іспанскай Гранадзе дэмлідар перадала словы падтрымкі армянскаму народу ў сувязі з тагачаснай сітуацыяй у Нагорным Карабаху падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Ніколам Пашынянам і Мірзаянам.
12 чэрвеня Пашынян падчас выступу ў парламенце краіны абвінаваціў АДКБ у тым, што асобныя члены “планавалі вайну” супраць Арменіі з Азербайджанам. Пра тое, што Ерэван замарозіў удзел у АДКБ, Пашынян заявіў 23 лютага ў інтэрв’ю тэлеканалу France 24 і пазней неаднаразова паўтараў на міжнародных сустрэчах.
13 чэрвеня кіраўнік урада сказаў, што ні ён, ні які-небудзь іншы афіцыйны прадстаўнік краіны не паедзе ў Беларусь, пакуль ва ўладзе ў Мінску знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка — у кантэксце заяў таго аб карабахскім канфлікце на сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у сярэдзіне траўня.
У той жа дзень бакі ўзаемна адклікалі амбасадараў для кансультацый, прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз заявіў, што Беларусь не збіраецца пагаршаць адносіны з Арменіяй, “колькі б армянскае кіраўніцтва да гэтага ні падштурхоўвалі знешнія гульцы”.
14 чэрвеня МЗС Арменіі паведаміла, што праз каментар ў адрас іх краіны Мінску накіраваная нота пратэсту.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУрач Салавей прадставіў "аварыйныя крокі" для аховы здароўя Беларусі, якія ўключаюць скасаванне манаполіі МінздароўяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСістэмныя праблемы не дазваляюць Беларусі "з розумам" укараніць сістэму клініка-затратных груп — экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПацыенты ў Беларусі не бачаць, хто атрымлівае доступ да іх даных у электроннай сістэме аховы здароўя — прадстаўніца Фонду медсалідарнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСпоўнілася паўгода з пачатку штодзённых спробаў мігрантаў трапіць у ЕС праз беларуска-латвійскую мяжу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваДа 2032 года урачоў можа стаць больш, але "ці ператворыцца колькасць у якасць — вялікае пытанне", заяўляе экспертМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаТурэмная медыцына павінна перайсці ад МУС да Мінздароўя, псіхолагам трэба дбайна працаваць са зняволенымі — ВялічкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


