Дапамога Швецыі беларускай грамадзянскай супольнасці павялічылася за год больш чым на чвэрць — Вячорка

23 траўня, Позірк. Падчас сустрэчы 22 траўня з міністрам замежных спраў Швецыі Тобіясам Більстромам Святлана Ціханоўская падзякавала яму за арганізацыю Стакгольмскай канферэнцыі, а таксама за павелічэнне падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
Паводле яго слоў, атрымальнікамі дапамогі з’яўляюцца незалежныя СМІ, праваабаронцы, культурныя ініцыятывы, студэнты і “прыватны сектар”.
Вячорка падкрэсліў, што за год аб’ём шведскай дапамогі вырас на 26%, акрамя гэтага, краіна дадаткова выдзеліла 430 тыс. еўра ў Міжнародны гуманітарны фонд падтрымкі беларускіх палітвязняў.
Ціханоўская папрасіла Більстрома заклікаць іншыя краіны зрабіць ахвяраванні ў фонд.
На сустрэчы таксама абмяркоўвалася спрашчэнне працэдур легалізацыі беларусаў у Швецыі. Вячорка нагадаў, што атрымаць неабходныя дакументы ў гэтай краіне эмігранты з Беларусі цяпер змогуць па пратэрмінаваным пашпарце. Таксама Стакгольм змяніў статус краіны — Беларусь паводле адпаведнага шведскага заканадаўства больш не лічыцца бяспечнай. Раней на падставе гэтага беларусам адмаўлялі ў легалізацыі на тэрыторыі гэтай скандынаўскай дзяржавы.
Паводле слоў дарадцы, бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў рамках Генеральнай асамблеі ААН і на міністэрскай сустрэчы Паўночна-Балтыйскай васьмёркі, у якую, акрамя Швецыі, уваходзяць Данія, Ісландыя, Латвія, Літва, Нарвегія, Фінляндыя і Эстонія.
Дэмлідар праінфармавала Більстрома аб сітуацыі з палітзняволенай Палінай Шарэнда-Панасюк, канфіскацыі маёмасці беларускіх палітэмігрантаў, крымінальных справах супраць кандыдатаў у Каардынацыйную раду, а таксама аб сітуацыі з Галінай Краснянскай — грамадзянкай Швецыі, асуджанай у Беларусі за каментары на 5 гадоў пазбаўлення волі.
Асобна, дадаў Вячорка, абмяркоўваліся санкцыі ў дачыненні да Мінска і, у прыватнасці, паставак калійных угнаенняў, а таксама супраць датычных да рэпрэсій і кампаній, якія пастаўляюць ваеннае абсталяванне ў Расію.
Таксама Ціханоўская і кіраўнік шведскага МЗС паднялі тэму “павелічэння стыпендый для беларусаў, падтрымку медыйных і культурніцкіх ініцыятыў, праграмы для беларускай моладзі, арганізацыю курсаў па дзяржаўным кіраванні і дыпламатыі для прадстаўнікоў дэмакратычных сіл”, адзначыў дарадца дкмлідара.
“Я ўдзячная Швецыі, шведскаму ўраду і парламенту за падтрымку перамен у Беларусі. На самай справе Швецыя — гэта прыклад прынцыповасці і паслядоўнасці, і наш надзейны саюзнік”, — заявіла Ціханоўская на сустрэчы, у якой таксама прыняла ўдзел спецыяльны прадстаўнік Швецыі па працы з дэмакратычнымі сіламі і былы амбасадар у Беларусі Крысціна Ёханэсан.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


