Ціханоўская: Дзяржава павінна абараняць права працаваць, а не ператвараць яго ў інструмент кантролю

1 траўня, Позірк. Праца ў Беларусі “занадта часта ідзе побач са страхам <…> кантрактнай залежнасці, звальнення за погляды, пакарання за подпіс, каментарый ці данат на дабрачыннасць”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 1 траўня з нагоды Міжнароднага дня працы.
Палітык падкрэсліла, што чалавек “не павінен выбіраць паміж хлебам і сумленнем”, а праца мае “даваць упэўненасць у заўтрашнім дні”, а не рабіць чалавека паслухмяным.
“Дзяржава павінна абараняць права працаваць, а не ператвараць яго ў інструмент кантролю, — напісала Ціханоўская ў сваім тэлеграм-канале. — Працоўныя правы пачынаюцца там, дзе ёсць прафсаюзы, якія сапраўды абараняюць людзей, а не падпісваюць тое, што ім прынясуць зверху. Рэжым іх знішчыў, каб у людзей не засталося ні выбару, ні голасу. Але без голасу работніка няма павагі да працы”.
“З такой жа лёгкасцю рэжым адбірае і свабоду. Нашыя палітвязні — рабочыя, лекары, журналісты, прадпрымальнікі, студэнты. Многія з іх працуюць у няволі: пад наглядам, з пакараннямі за любую “непаслухмянасць”, з нормамі, якія трэба выконваць, нават калі няма ні сілаў, ні здароўя. Мы павінны памятаць пра іх і падтрымліваць іх сем’і”, — заклікала дэмлідар.
Паводле яе слоў, беларусы “часта робяць тую штодзённую працу, якую не заўважаюць”: “Бацькі гадуюць дзяцей. Валанцёры даглядаюць старэйшых і хворых. Актывісты дапамагаюць былым палітвязням”.
“А кожны набыты ў вымушанай эміграцыі навык, кожная новая праца, кожны захаваны бізнес — гэта ўнёсак у тое, каб мы вярнуліся дадому і аднавілі нашую краіну. Сіла, працавітасць і годнасць нашага народу — сапраўдны твар Беларусі”, — дадала палітык.
Аляксандр Лукашэнка з нагоды Свята працы (так у краіне афіцыйна завецца 1 траўня) заявіў, што ў гэты дзень ушаноўваюць “усіх працаўнікоў, якія ўкладваюць свае веды, прафесіяналізм і талент ва ўмацаванне эканомікі краіны, фармуючы магутны фундамент для шчаслівай будучыні беларусаў”.
“Навуковы і сацыяльны прагрэс, імклівае развіццё тэхналогій адкрываюць перад светам шырокія магчымасці. Але за кожным дасягненнем стаяць канкрэтныя людзі, і ніякія інавацыі не здольныя замяніць іх рукі, досвед і самааддачу, — прывяла тэкст паслання прэс-служба віншавальніка. — Мы захаваем першамайскія традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі, і перададзім іх нашай моладзі — сумленнай, працавітай, мэтанакіраванай. Гэта залог далейшага развіцця і працвітання Беларусі”.
У сакавіку 2026 года ў беларускай эканоміцы было занята 4 млн 180,9 тыс. чалавек — на 9,7 тыс. больш, чым у лютым (4 млн 171,2 тыс.; +0,2%), паказаў праведзены раней “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Прадукцыйнасць працы паводле валавага ўнутранага прадукту сёлета ў студзені — лютым знізілася на 1,4%. За аналагічны леташні перыяд быў рост на 3,3%.



- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваУ красавіку на метэастанцыях Беларусі зафіксавана пяць тэмпературных рэкордаў — у 45 разоў менш, чым у сакавікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЧысты прыбытак прадпрыемстваў за год паменшыўся на 6,7% — Нацбанк (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале аб’ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў скараціўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ сакавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі да 11,25% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
