Мінск 12:38

Колькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн

Ілюстрацыйнае фота: pexels / pixabay.com

1 траўня, Позірк. У Беларусі колькасць выпушчаных банкамі плацежных картак за 12 месяцаў павялічылася на 6,1% (з 19.370.115 на 1 красавіка 2025-га да 20.554.479 на аналагічную дату 2026-га), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Аб’ём аперацый з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак вырас на 15,4% (з 48 млрд 107 млн 195,8 тыс. рублёў за першы квартал 2025-га да 55 млрд 497 млн 185,7 тыс. за аналагічны перыяд 2026-га).

З канца вясны 2025 года банкі, што працуюць у Беларусі, абавязаныя выпускаць у абарачэнне карткі на фізічных носьбітах толькі з чыпам стандарту EMV.

EMV — стандарт для пластыкавых карт, сумесна распрацаваны аплатнымі сістэмамі Europay, Mastercard і Visa. Назва EMV складзена з першых літар назваў гэтых кампаній. Падвышаны ўзровень бяспекі карт стандарту EMV абумоўлены наяўнасцю ўбудаванага чыпа, які можа запускаць дадаткі і абменьвацца камандамі з касавымі тэрміналамі. Інфармацыя на чыпе абароненая, счытваць яе тэхнічна значна складаней, чым з магнітнай паласы.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: