Мінск 16:54

У жыхара Івацэвіцкага раёна знойдзена больш за 560 л вадкасці са спіртам — яму пагражае штраф за незаконны абарот алкаголю

Відэа: прэс-служба МУС / стоп-кадр: "Позірк"

1 траўня, Позірк. Больш за 560 літраў вадкасці з утрыманнем спірту канфіскавалі міліцыянеры ў 37-гадовага жыхара Івацэвіцкага раёна (Брэсцкая вобласць), паведамляе прэс-служба МУС.

Паводле інфармацыі ведамства, у гаспадарчай пабудове на падворку мужчыны таксама было знойдзена “звыш 500 палімерных трымальнікаў для ёмістасцяў, шэсць упаковак паліграфічнай прадукцыі з этыкеткамі розных марак алкаголю і 18 літраў араматызатараў”.

“Правапарушальнік патлумачыў, што набыў тавар на трасе ў невядомага з мэтай далейшага перапродажу. У дачыненні да фігуранта распачаты адміністрацыйны працэс. Яму пагражае штраф звыш 4 тысяч рублёў і канфіскацыя “тавара”, — гаворыцца ў паведамленні.

Міліцыя забрала ў жыхара Маладзечанскага раёна самагонны апарат і каля 23 т брагі

21 сакавіка, Позірк. Падпольную вытворчасць алкаголю спынілі супрацоўнікі міліцыі ў Маладзечанскім раёне (Мінская вобласць), паведаміла 21 сакавіка прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў. Паводле інфармацыі ведамства, падчас рэйду міліцыянеры знайшлі ў вёсцы Схоліна "міні-прадпрыемства па вытворчасці моцных напояў". "У 61-гадовага мясцовага жыхара …
Падзяліцца: