Офіс Ціханоўскай просіць перамоўшчыкаў з ЗША патрабаваць ад Лукашэнкі, каб вызваленыя палітвязні мелі выбар — заставацца ці з’язджаць

1 траўня, Позірк. Перагаворы прадстаўнікоў адміністрацыі прэзідэнта ЗША з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі — “працэс даволі закрыты і складаны”, заявіла журналістам беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 1 траўня ў Варшаве на палях V Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету.
На гэты конт палітык выказалася, адказваючы на пытанне пра мэсэджы, якія дэмсілы даводзяць да перагаворшчыкаў перад запланаваным на травень чарговым візітам у Мінск спецпасланніка Дональда Трампа па Беларусі Джона Коўла.
“Мы будзем папярэджаныя загадзя [з боку ЗША], калі гэта адбудзецца і прыкладна якая будзе колькасць [вызваленых] людзей, — сказала яна. — Бо нашыя партнёры амерыканскія разумеюць, што нам трэба таксама падрыхтавацца, калі будуць тыя палітычныя зняволеныя, якіх будуць вывозіць за мяжу”.
Паводле слоў Ціханоўскай, яе каманда просіць амерыканскі бок агучваць і патрабаваць ад рэжыму Лукашэнкі, каб “людзі мелі выбар — заставацца ў краіне ці з’язджаць”.
“Каб быў доступ да людзей, якія знаходзяцца ў цяжкім стане ці ў складаных жыццёвых абставінах, у каго ёсць дзеці, каб далі нейкі прыярытэт такім людзям, людзям з хваробамі цяжкімі, там ёсць вельмі складаныя сітуацыі”, — адзначыла палітык.
“І таксама працягваем размаўляць пра працяг рэпрэсій, бо нашы амерыканскія партнёры таксама разумеюць (і, канешне, мы ўсе даводзім), што пакуль вызваляюць аднаго, саджаюць двух — так можна бясконца набіраць людзей і імі гандлявацца. Мы ўжо не раз казалі, што амерыканцы не наіўныя, яны гэта ўсё добра разумеюць. Яны вось так крок за крокам ідуць, каб вызваліць як мага больш людзей”, — дадала яна.
Падкрэсліўшы, што яе каманда “на пастаяннай сувязі” з прадстаўнікамі ЗША, Ціханоўская сказала, што не будзе раскрываць дэталі, але выказала спадзеў на тое, што “ў гэтым месяцы будуць плённыя вынікі”.
Пра сваю чарговую паездку ў Беларусь “праз два-тры тыдні” Коўл паведаміў на прэс-канферэнцыі 28 красавіка ў Варшаве пасля абмену, у выніку якога на волю выйшаў журналіст Анджэй Пачобут. Спецпасланнік Трампа падкрэсліў, што ЗША скіраваныя на вызваленне ўсіх палітвязняў у Беларусі.
З мінулага года Лукашэнка рэгулярна сустракаецца ў Мінску з амерыканскай дэлегацыяй на чале з Коўлам. Вынікам перамоў становіцца вызваленне палітвязняў (як правіла, з наступнай прымусовай высылкай з Беларусі). У адказ ЗША аслабляюць санкцыі ў дачыненні да Мінска.

- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29–30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаПяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка


