У Брэсце за ўдзел у акцыі пратэсту да пазбаўлення волі прыгаворана 8 чалавек, двое ў 2020 годзе былі непаўналетнімі

22 траўня, Позірк. Суд Маскоўскага раёна Брэста вынес рашэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да васьмі жыхароў горада за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года.
Як паведамляе праваабарончы сайт “Берасцейская Вясна”, фігуранты прызнаныя вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Суддзя Яўген Брэган прыгаварыў да 2 гадоў пазбаўлення волі Віталя Варфаламеева, Аляксандра Тысевіча, Васіля Аляксеюка, Мікалая Нікіцюка, Максіма Собалева, Глеба Клімовіча, да 1,5 года — Юлію Шаронаву, да 1 года — Мікіту Вайцюка.
Вайцюк і Шаронава ў жніўні 2020 года былі непаўналетнімі.
Пры гэтым Собалеў і Шаронава раней былі асуджаныя паводле ч. 4 арт. 328 КК (незаконныя з мэтай збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка альбо незаконны збыт наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў альбо іх прэкурсораў або аналагаў, учыненыя арганізаванай групай). Шляхам частковага складання пакаранняў ім прызначана адпаведна 12 і 13 гадоў зняволення.
Праваабаронцы адзначаюць, што ў Брэсце сёлета асудзілі ўжо 20 чалавек паводле арт. 342 КК за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года.
У Баранавічах (Брэсцкая вобласць) паводле гэтага ж артыкула за пратэстную паслявыбарчую актыўнасць у 2024 годзе да пазбаўлення волі прыгаворана не менш за 17 чалавек.
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале ВУП знізіўся на 0,4%, год таму быў рост на 3,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ мінулыя суткі зафіксаваная рэкордная ў 2026 годзе колькасць спробаў нелегальнага пераходу мяжы Беларусі з ЕС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале лідарам па падаражэнні харчовых тавараў была Гродзенская вобласць, нехарчовых — Гомельская, паслуг — МінскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка



