Лукашэнка запатрабаваў ад КДБ “рашуча спыняць” дзейнасць замежных спецслужб у Беларусі

20 траўня, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі павінен “спыняць, прытым вельмі рашуча, дзейнасць замежных спецслужбаў на тэрыторыі краіны”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 траўня пры прызначэнні новых кадраў у ведамства (прозвішчы не паведамляюцца).
“На тую палітыку добрасуседства, якую мы прапанавалі нашым суседзям — палякам, літоўцам і латышам, улічваючы бязвізавую прастору, — яны адказваюць зваротным чынам”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.
“Мы бачым і спробу акрамя інфармацыйнай вайны навязаць нам вайну дыверсійных груп. Мы таксама гэта адзначаем у апошні час і вядзем барацьбу супраць гэтага. Мы бачым, што яны рыхтуюць рознага кшталту ўзброеныя атрады і ледзь не палкі, як яны іх называюць, каб ажыццявіць уварванне на тэрыторыю Беларусі”, — дадаў ён.
Кажучы пра санкцыі, Лукашэнка заявіў, што “гэта эканамічная фактычна дыверсія і вайна супраць Беларусі”, якая вядзецца, “парушаючы ўсе міжнародныя дагаворы і ўсе міжнародныя пагадненні”.
“Прыкладам, яны маюць перад намі абавязацельствы як краінай, якая не мае выхаду да мора. Яны не маюць права нас блакаваць. Гэта міжнародная дамова. Тым не менш ведаеце, што адбываецца”, — адзначыў ён.
Вельмі важнай задачай” Лукашэнка назваў “пытанні недапушчэння карупцыі і пратэкцыі” ў Беларусі “з боку падкантрольных <…> органаў”.
“Вы ведзяце контрвыведвальнае забеспячэнне і кантрольных органаў, і праваахоўных органаў, — адзначыў спікер. — Вы павінны рабіць адпаведныя захады і інфармаваць мяне, калі раптам у некага ўзнікне жаданне пашырыць сваю дзейнасць карупцыйную на тэрыторыі Беларусі. Такое схаванае мышкаванне кшталту пратэкцыі, як гэта прынята ў іншых дзяржавах (мы часта на гэтую тэму бачым фільмы па тэлебачанні і гэтак далей), — у нас гэтага быць не павінна. Пратэкцыя гэтая, калі яна маецца, яна будзе вельмі сур’ёзна біць па нашых людзях. Вось гэтая дзікая драбната: “Я табе дапамагу, ты там мне нешта дасі. “Ты — мне, я — табе” — гэтага быць у Беларусі не павінна”.
Лукашэнка заклікаў КДБ, “займаючыся выведкай і контрвыведкай”, не забываць, што “маюцца унутраныя праблемы, з якімі трэба весці барацьбу”. “Я вельмі спадзяюся на чэкістаў, што, прынамсі, я буду своечасова інфармаваны па тых ці іншых пытаньнях. А дзе трэба, вы і самі зробіце адпаведныя захады”, — заявіў ён.


- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаЕС забараніў здзелкі з беларускім лічбавым рублём і ўвёў шэраг іншых абмежаванняў у дачыненні да Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаЗа першы квартал 2026 года зменшылася доля занятага ў эканоміцы насельніцтва ў працаздольным узросцеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведніку прымаюцца меры супраць лясных пажараў, якія пераносяць радыенуклідыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія чатыры тыдні штодня фіксуе спробы мігрантаў незаконна патрапіць на яе тэрыторыю з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваЗа год колькасць людзей, якія пражываюць на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях, зменшылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
