Мінск 00:18

Лукашэнка прызначыў палкоўніка Матросава намеснікам камандуючага ВПС

Фота: minsknews.by

15 траўня, Позірк. Намеснікам камандуючага Ваенна-паветраных сіл і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл прызначаны палкоўнік Міхаіл Матросаў. Адпаведны ўказ 15 траўня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

З 2023 года Матросаў выконваў абавязкі начальніка штаба — першага намесніка начальніка ўпраўлення ўзбраення камандавання ВПС і войскаў СПА.

Ранейшы намеснік камандуючага ВПС і войскаў СПА генерал-маёр Дзмітрый Міхалап указам Лукашэнкі пераведзены на пасаду начальніка факультэта Генеральнага штаба УС — намесніка начальніка Ваеннай акадэміі (ВА).

Матросаў скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча, а таксама ад’юнктуру і камандна-штабны факультэт ВА.

У 2009 годзе прызначаны камандзірам групы ўзбраення зенітна-ракетных дывізій 15-й зенітнай ракетнай брыгады Паўночна-Заходняга аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА (Фаніпаль, Мінская вобласць).

У 2015-м узначаліў 15-ю зенітную ракетную брыгаду. У 2021 годзе пераведзены на факультэт Генштаба ВА.

Узнагароджаны 9-цю медалямі, у тым ліку “За бездакорную службу” II і III ступені, “За адзнаку ў вайсковай службе”, а таксама падзякай Лукашэнкі.

10 траўня Лукашэнка вызваліў ад пасады начальніка Генеральнага штаба — першага намесніка міністра абароны генерал-маёра Віктара Гулевіча.

Падзяліцца: