Мінск 11:27

Вольна наведваць лясы дазволена ў 50 са 118 раёнаў Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

29 красавіка, Позірк. Бесперашкодна наведваць лясы дазволена ў 50 са 118 раёнаў Беларусі, сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

У Гомельскай вобласці вольна хадзіць у лясы можна у 11 з 21 раёна: Буда-Кашалёўскім, Веткаўскім, Гомельскім, Добрушскім, Жыткавіцкім, Жлобінскім, Кармянскім, Кастрычніцкім, Рагачоўскім, Светлагорскім і Чачэрскім.

У Магілёўскай вобласці — таксама ў 11 з 21: Бабруйскім, Быхаўскім, Глускім, Кіраўскім, Клічаўскім, Касцюковіцкім, Краснапольскім, Асіповіцкім, Слаўгарадскім, Хоцімскім і Чэрыкаўскім.

Няма ніякіх перашкодаў для наведвання лясоў у 11 з 17 раёнаў Гродзенскай вобласці: Воранаўскім, Гродзенскім, Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Іўеўскім, Карэліцкім, Лідскім, Мастоўскім, Навагрудскім, Слонімскім і Шчучынскім.

Вольны ўваход у лясы дзейнічае таксама ў 9 з 16 раёнаў Брэсцкай вобласці (Баранавіцкі, Бярозаўскі, Брэсцкі, Драгічынскі, Жабінкаўскі, Івацэвіцкі, Камянецкі, Кобрынскі, Ляхавіцкі) і 8 з 22 раёнаў Мінскай (Капыльскі, Любанскі, Пухавіцкі, Слуцкі, Старадарожскі, Стаўбцоўскі, Уздзенскі, Чэрвенскі).

У астатніх 68 раёнах краіны ўведзенае абмежаванне, якое азначае, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, аднак даступныя шпацыры і збор ягад і грыбоў (пры забароне наведванне лясоў цалкам выключанае).

Падзяліцца: