Намеснік кіраўніка МЗС Сякрэта абмеркаваў міграцыйны крызіс з прадстаўніком упраўлення вярхоўнага камісара ААН
28 красавіка, Позірк. Пра сустрэчу намесніка міністра замежных спраў Ігара Сякрэты з прадстаўніком упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Арманам Аруцюнянам паведаміла знешнепалітычнае ведамства.
Сустрэча, як адзначаецца, была прысвечана пачатку дыпламатычнай місіі Аруцюняна ў Беларусі.
“Бакі абмяняліся думкамі па прыярытэтных напрамках супрацоўніцтва на бліжэйшую перспектыву”, — паведаміў МЗС.
Заяўляецца, што Сякрэта “станоўча адзначыў” намаганні прадстаўніцтва ўпраўлення “па наданні падтрымкі ва ўрэгуляванні сітуацыі з мігрантамі на мяжы Беларусі з дзяржавамі Еўрапейскага саюза”.
“Дасягнута дамоўленасць пра сумеснае вывучэнне новых праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ўпраўлення вярхоўнага камісара для Беларусі”, — гаворыцца ў рэлізе.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС доўжыцца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, бо тых туды нібыта “паклікалі”, а сам ЕС “душыць” Мінск санкцыямі.


- Грамадства
- ПалітыкаВячорка: Вызваленне Пачобута не добрая воля Лукашэнкі, а абмен, як у часы "халоднай вайны" ці палоннымі паміж Расіяй і УкраінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе ў Беларусі нарадзілася амаль удвая менш дзяцей, чым у 1995-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка

