Коўл анансаваў сваю паездку ў Беларусь “праз два-тры тыдні”

28 красавіка, Позірк. Пра сваю чарговую паездку ў Беларусь “праз два-тры тыдні” паведаміў спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл на прэс-канферэнцыі ў Варшаве 28 красавіка.
Ён падкрэсліў, што ЗША скіраваныя на вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, якія знаходзяцца ў няволі ў Беларусі.
Раней на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х Коўл падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за гатоўнасць да “канструктыўнага ўзаемадзеяння з ЗША”.
Паводле яго слоў, “гэты гістарычны вынік стаў магчымы дзякуючы лідарству прэзідэнта [ЗША Дональда] Трампа, намаганням [намесніка памочніка дзяржсакратара] Крыса Сміта і яго каманды ў Дзярждэпартаменце, а таксама цеснай каардынацыі з шэрагам давераных партнёраў”.
Аб вызваленні і вывазе з Беларусі ў Польшчу журналіста, актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута стала вядома 28 красавіка. Ён быў у ліку асуджаных, якіх Польшча ды іншыя дэмакратычныя краіны вызвалілі ў рамках абмену з Беларуссю і РФ па схеме “пяць на пяць“. На польскай тэрыторыі журналіста сустрэў прэм’ер-міністр краіны Дональд Туск.
Раней Лукашэнка неаднаразова заяўляў аб сваёй гатоўнасці заключыць “вялікую здзелку“ з Вашынгтонам. Упершыню ён пра гэта сказаў 14 кастрычніка 2025 года на нарадзе па пытаннях глабальнай міжнароднай абстаноўкі і развіццю беларуска-амерыканскіх стасункаў.
20 сакавіка, расказваючы прапагандыстам аб перамовах з амерыканцамі, Лукашэнка гаварыў пра “вялікую здзелку“ з ЗША: “Мы гатовыя, Дональд прапануе вялікую здзелку і сустрэцца. Аж да таго, што ў яго дома, у Фларыдзе, і дамовіцца“.
30 сакавіка Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы TruthSocial заявіў, што чакае сустрэчы з Лукашэнкам на наступным пасяджэнні Рады міру.
З мінулага года Лукашэнка рэгулярна сустракаецца ў Мінску з амерыканскай дэлегацыяй на чале з Коўлам. Вынікам перамоў становіцца вызваленне палітвязняў (як правіла, з наступнай прымусовай высылкай з Беларусі). У адказ ЗША аслабляюць санкцыі ў дачыненні да Мінска.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы за год зменшылася на 3,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ПалітыкаПасля рэкорднага наплыву мігрантаў на мяжы з Літвой упершыню за апошні тыдзень іх актыўнасць не зафіксаванаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка



