Польская пракуратура лічыць Шмыта ўдзельнікам гібрыднай інфармацыйнай вайны Беларусі і Расіі

13 траўня, Позірк. Удзельнікам гібрыднай інфармацыйнай вайны Беларусі і Расіі супраць Польшчы лічыць Нацыянальная пракуратура краіны збеглага ў Беларусь суддзю Адміністрацыйнага ваяводскага суда ў Варшаве Томаша Шмыта.
“Сабраныя звесткі адназначна сведчаць, што Томаш Ш. удзельнічаў у гібрыднай вайне ў выглядзе інфармацыйнай вайны, якая праводзіцца Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй супраць Польшчы, удзельнічаючы ў прапагандысцкіх праграмах беларускіх і расійскіх дзяржаўных СМІ, распаўсюджваючы ў сваіх акаўнтах у сацыяльных сетках, у тым ліку рускамоўных, заявы, якія паказваюць Польшчу як несамастойны суб’ект у міжнародных стасунках, які імкнецца справакаваць канфлікт з Расіяй і Беларуссю, чым ён дзейнічаў на шкоду Рэспубліцы Польшча”, — гаварылася ў хадайніцтве з просьбай пазбавіць Шмыта імунітэту, выдаць ордэр на яго затрыманне і часовы арышт. Дакумент 8 траўня накіраваў Мазавецкі міжгародні аддзел Дэпартамента па справах арганізаванай злачыннасці і карупцыі Нацыянальнай пракуратуры ў Дысцыплінарны суд пры Вышэйшым адміністрацыйным судзе.
На наступны дзень хадайніцтва было задаволенае.
Пракуратура лічыць даказаным удзел Шмыта ў “дзейнасці замежнай выведкі супраць Рэспублікі Польшча шляхам надання гэтай выведцы інфармацыі, перадача якой магла нанесці шкоду Рэспубліцы Польшча”.
На думку ведамства, дзеянні Шмыдта “павінны былі служыць падрыву міжнароднага статусу Польшчы і праводзімай міжнароднай палітыкі, а таксама выклікаць ўнутраную напружанасць”. Выказванні суддзі беларускія і расійскія ўлады “выкарыстоўвалі ў сваіх прапагандысцкіх мэтах, якія зводзіліся да распаўсюду наратываў, што вінавацяць Польшчу ў несамастойнай палітыцы, накіраванай на дэстабілізацыю Беларусі і Украіны”.
9 траўня Шмыт быў звольнены Вышэйшым адміністрацыйным судом на падставе яго заявы.
Гл. падрабязней пра сітуацыю вакол Шмыта:
Польскі суддзя Шмыт, які ўцёк у Беларусь, звольнены
Лукашэнка заявіў, што польскага дэзерціра Чэчку забілі, і прыставіў да збеглага суддзі Шмыта ахову
- ПалітыкаЦіханоўская: Раней у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ЗША былі дрэнным паліцэйскім, а ЕС — добрым, але цяпер сітуацыя змяніласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 15 ліпеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа два тыдні ліпеня суседнія краіны ЕC зафіксавалі 1.369 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: У першым паўгоддзі цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



