Крэмль рыхтуе тэракты ў Беларусі, у якіх абвінавацяць полк Каліноўскага, сцвярджае Інстытут Роберта Лансінга

3 красавіка, Позірк. Крэмль “працуе над арганізацыяй тэрактаў на тэрыторыі Беларусі, каб ускласці віну на полк Каліноўскага”, з такім сцвярджэннем выступіў амерыканскі Інстытут Роберта Лансінга са спасылкай на неназванага “прадстаўніка еўрапейскай выведкі”.
У публікацыі сцвярджаецца, што “Масква даўно імкнецца ўцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны”.
Заяву Аляксандра Лукашэнкі 2 красавіка ў Гродне пра падрыхтоўку Беларусі да вайны, навучаннк арміі і паступленнк ў вайсковыя часці ўсё большай колькасці тэхнікі аўтары матэрыялу расцэньваюць як пацвярджэнне таго, што рэжым “рыхтуе насельніцтва да рэальнай вайны”.
“Уцягванне Беларусі ў вайну створыць лакальныя ачагі баявых дзеянняў уздоўж украінска-беларускай мяжы, што вымусіць Кіеў вывесці частку сваіх рэзервовых сіл з зоны баявых дзеянняў да мяжы з Беларуссю”, — адзначаецца ў артыкуле.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаБеларусь і Егіпет абмеркавалі аднаўленне супрацоўніцтва з прадпрыемствамі ваеннай прамысловасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Гродзенскім раёне кіраўнік сельгасарганізацыі абвінавачваецца ў атрыманні хабару на суму больш за 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНа Беларускім тыдні прадпрымальніцтва будуць вучыць кіраваць зумерамі і міленіяламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


