Першыя 500 узораў “пашпарта новай Беларусі” плануецца вырабіць у сакавіку

7 лютага, Позірк. Першыя 500 узораў “пашпарта новай Беларусі” плануецца вырабіць у сакавіку бягучага года, вынікае з інфармацыі, якая была распаўсюджана 7 лютага прадстаўніцтвам Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па замежных справах.
Гэтаму павінны папярэднічаць “стварэнне цэнтру выдачы” дакументаў і “фармаванне каманды прафесіяналаў” (люты), а таксама “атрыманне адмысловых матэрыялаў” і “падрыхтоўка абгрунтавання прызнання” дакумента (сакавік). У красавіку плануецца ажыццявіць “рассылку запытаў да ўрадаў краін і міжнародных арганізацый з просьбай аб прызнанні нацыянальнага пашпарта Беларусі”.
Аб праекце “пашпарта новай Беларусі” стала вядома ў лютым 2023 года. Дэмсілы пачалі распрацоўваць альтэрнатыўны дакумент на фоне ўнясення паправак у закон аб грамадзянстве, якія даюць уладам магчымасць пазбаўляць грамадзянства, атрыманага на падставе права нараджэння, беларусаў, асуджаных за “экстрэмізм” і збеглых ад пакарання. Адкарэктаваная адпаведным чынам рэдакцыя закона “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь” набыла моц летась у ліпені.
4 верасня 2023 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 278 “Аб парадку выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў”, які пазбавіў замежныя ўстановы Беларусі магчымасці падаўжаць тэрмін дзеяння пашпарта беларускага грамадзяніна і выдаваць новыя дакументы.
Летась, паводле даных праваабарончага цэнтра “Вясна”, мінімум 125 чалавек было затрымана пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы.
У сувязі з пастаянным з’яўленнем сайтаў, старонак у сацыяльных сетках і рэкламы “з мэтай збору персанальных звестак пра грамадзян Беларусі, якія жывуць за мяжой нібыта для далейшай выдачы ім новых пашпартоў, АПК неаднаразова папярэджваў, што ніякія спісы на атрыманне “пашпарта новай Беларусі” ім не складаюцца. Любыя падобныя “зборы” варта разглядаць як правакацыю спецслужбаў рэжыму, лічаць там.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаКДБ скасоўвае пастанову аб выездзе грамадзян, якія знаходзяцца на прафулікуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3–5 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаБеларусь і Егіпет абмеркавалі аднаўленне супрацоўніцтва з прадпрыемствамі ваеннай прамысловасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Гродзенскім раёне кіраўнік сельгасарганізацыі абвінавачваецца ў атрыманні хабару на суму больш за 45 тыс. рублёўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

