Больш за 200 чалавек трапіла пад пераслед падчас рэйду 23–24 студзеня — “Вясна”

30 студзеня, Позірк. Больш за 200 чалавек “трапіла пад пераслед падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў”, які адбыўся 23–24 студзеня, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
“Некалькі дзясяткаў чалавек асудзілі па адміністрацыйных справах, некалькі чалавек былі затрыманыя ў рамках крымінальных. Папярэдне людзям інкрымінуюць арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім) і арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці)”, — гаворыцца ў паведамленні.
23–24 студзеня па ўсёй краіне пракацілася хваля вобшукаў і затрыманняў сваякоў палітычных зняволеных, былых палітвязняў ды інш. Некаторыя з затрыманняў звязаныя з праектам харчовай дапамогі рэпрэсаваным INeedHelp, які 16 студзеня быў прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Злучаныя Штаты Амерыкі выступілі з асуджэннем рэйдаў і затрыманняў, ажыццёўленых “рэжымам Лукашэнкі, а таксама працяглых нападаў на правы чалавека і спробаў перашкодзіць дэмакратычным памкненням народа Беларусі”. Вашынгтон мае намер “працягваць з дапамогай санкцый і іншых сродкаў прыцягваць рэжым да адказнасці за яго жорсткія ўнутраныя рэпрэсіі, а таксама за яго працяглую падтрымку агрэсіўнай вайны Расіі супраць Украіны”.
З рашучым асуджэннем “нядаўняй хвалі рэпрэсій супраць былых палітвязняў, якія засталіся ў Беларусі, а таксама сваякоў палітвязняў” выступіў Еўрасаюз. Рэпрэсіі таксама асудзілі асобныя краіны ЕС і Савет Еўропы.

- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка


