Офіс Ціханоўскай правядзе ў Празе трэцюю канферэнцыю беларускіх дыяспар

25 студзеня, Позірк. 23–24 сакавіка ў Празе офіс Святланы Ціханоўскай правядзе трэцюю дыяспаральную канферэнцыю, паведамляе прэс-служба дэмакратычнага лідара.
Адзначаецца, што мэта канферэнцыі — “сабраць прадстаўнікоў беларускіх дыяспар свету, абмеркаваць актуальныя пытанні і вызначыць кірункі супрацоўніцтва”.
Паводле інфармацыі арганізатараў, падрыхтоўка ўжо пачалася, а летась да яе далучыліся “больш за 120 прадстаўнікоў ініцыятыў і суполак з розных кантынентаў”.
“Канферэнцыя дасць беларусам афлайн-пляцоўку, дзе мы разам разгледзім праблемы, што актуальныя тут і зараз, вызначым шляхі іх вырашэння, абмяркуем тое, што хвалюе грамадзянскую супольнасць, — адзначыла Ціханоўская. — Не ў агульных чатах ці праз матэрыялы ў незалежных медыя, а асабіста, ужывую”.
Раней каманда офіса ладзіла такія канферэнцыі ў 2021 і 2023 годзе ў Вільнюсе.
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаНамінальны сярэдні заробак у ліпені вырас на 2,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 16 грамадзян БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваУ Літве затрыманыя трое падазраваных у незаконнай перавозцы 6 тыс. пачак беларускіх цыгарэтМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



