Ціханоўская: Праблема “літвінізму” створана штучна, пераважная большасць беларусаў увогуле не чула пра гэта
23 жніўня, Позірк. Праблема “літвінізму” створана штучна, пераважная большасць беларусаў “наогул не чула пра гэта”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 23 жніўня па выніках сустрэчы са спікерам парламента Літвы Вікторыяй Чмілітэ-Нільсан.
“Гэта абмяркоўваецца толькі ў Літве, а ў Беларусі ўвогуле не абмяркоўваецца. Мы ніколі не будзем ставіць пад сумнеў цэласнасць Літвы. Вільнюс — гэта літоўскі горад. Я не разумею, навошта наогул пра гэта кажуць, бо гэта толькі азлабляе літоўцаў і беларусаў”, — цытуе палітыка LRT.
На думку Ціханоўскай, спрэчкі на гэтай глебе выгадныя толькі расійскаму і беларускаму рэжымам. На пытанне, што б яна сказала “беларусам, якія вераць у ідэю “літвінізму”, Ціханоўская парэкамендавала, ім “звярнуцца да гісторыкаў”, а не ўступаць у палітычныя дэбаты.
Каментуючы магчымасць таго, што сейм Літвы ўраўнуе нацыянальныя абмежавальныя меры ў дачыненні да грамадзян Расіі і Беларусі, дэмлідар заявіла, што гэта “выклікае асцярогі”.
“Я перакананая, што гэта толькі на руку расіянам і прапагандзе [Аляксандра] Лукашэнкі, бо яны робяць усё магчымае, каб стварыць супярэчнасці паміж намі, прадстаўнікамі дэмакратычнай Беларусі, і літоўцамі. Я заўсёды казала, што вельмі важна падзяляць беларусаў і рускіх, таму што мы зусім розныя”, — сказала яна.
Беларусы, падкрэсліла Ціханоўская, “выступаюць супраць вайны, супраць рэжыму, які ўцягвае <…> краіну ў гэтую вайну”, беларускі народ “не стварае праблем для літоўцаў”. Пры гэтым дэмлідар адзначыла, што рэжым Лукашэнкі, магчыма, “імкнецца даслаць у Літву правакатараў або выведнікаў”.
Гл. таксама:
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаМігранты 80 дзён запар атакуюць беларуска-латвійскую мяжу, колькасць спробаў перавысіла 5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ траўні і з пачатку 2026 года найбольш падаражэў праезд у электрычках (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



