Бацька пісьменніка Сашы Філіпенкі арыштаваны на 13 сутак

10 лістапада, Позірк. Бацька Сашы Філіпенкі арыштаваны на 13 сутак за рэпост інфармацыі “экстрэмісцкага” медыя.
“Тата знайшоўся. Далі 13 сутак за перапіс нейкага артыкула “Зеркала”. Сябры, мама перадае ўсім вялікі дзякуй за словы падтрымкі! P.S. Дзіўныя часы — як шмат радасці, шчасця і віншаванняў у асабістых паведамленнях можа выклікаць арышт на 13 сутак за перапост”, — паведаміў пісьменнік 10 лістапада на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
Бацька Філіпенкі быў затрыманы напярэдадні пасля вобшуку ў кватэры. Паводле слоў літаратара, да яго бацькоў прыйшлі сем чалавек з аўтаматамі, з кватэры былі канфіскаваныя тэлефоны і тэхніка. Сыходзячы, сілавікі сказалі яго маці: “Скажыце дзякуй сыну”.
Шведскі ПЭН-клуб 9 лістапада запатрабаваў ад беларускіх уладаў “неадкладна спыніць агідную практыку захопу закладнікаў”.
Аляксандр (Саша) Філіпенка — беларускі літаратар, журналіст, сцэнарыст, тэлевядоўца.
Пасля падзей 2020 года стаў адным з галасоў беларускага пратэстнага руху ў Еўропе.
Неаднаразова выступаў у абарону беларускіх палітвязняў у расійскай, нямецкай, англійскай, шведскай, галандскай, польскай, французскай прэсе. Падтрымлівае Украіну ў яе барацьбе супраць расійскай агрэсіі.
У ліпені 2023 года ў Вільнюсе адбылася прэм’ера спектакля паводле п’есы Сашы Філіпенкі “Ціхары”. Пастаноўка ў сатырычнай форме паказвае беларускіх сілавікоў, якія пад выглядам звычайных грамадзян высочваюць удзельнікаў пратэстаў.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС найбольшая за апошнія дзевяць месяцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДадатнае сальда знешняга гандлю паслугамі сектара ІКТ за пяць месяцаў перавысіла 790 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 13 ліпеня — 30 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі ў гадавым выражэнні вырасла ўдваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка



