Раман “Сабакі Эўропы” Альгерда Бахарэвіча ўключылі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
24 траўня, BPN. На падставе рашэння суда Мінскага раёна ад 17 траўня раман “Сабакі Еўропы” вядомага беларускага літаратара Альгерда Бахарэвіча ўключаны ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, вынікае з гэтага дакумента, размешчанага на сайце Міністэрства інфармацыі.
Раней гэтую інфармацыю неафіцыйна пацвярджалі дзяржаўныя СМІ. 18 траўня газета адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі “СБ. Беларусь сегодня” пісала, што ў кнізе “актыўна прапагандуецца распальванне сацыяльнай, палітычнай і ідэалагічнай варожасці паміж грамадзянамі краіны і прадстаўнікамі дзяржкіравання, людзей заклікаюць да масавых беспарадкаў для незаконнага захопу ўлады”.
Трэба адзначыць, што 17 траўня суд Мінскага раёна прыняў аналагічнае рашэнне па кнізе “Беларуская нацыянальная ідэя” журналіста “Еўрарадыё” Зміцера Лукашука і расійскага філосафа Максіма Гарунова.
900-старонкавы раман з шасці частак “Сабакі Еўропы” выйшаў у 2017 годзе ў мінскім выдавецтве “Логвінаў” і быў высока ацэнены крытыкамі. На радзіме Бахарэвіч атрымаў за яго прэмію “Кніга года” Беларускага ПЭН-цэнтра, незалежную Чытацкую прэмію і прэмію Ежы Гедройца. Рускамоўная версія рамана выйшла ў 2019 годзе ў маскоўскім выдавецтве “Время”, якое выпускае кнігі нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч.
47-гадовы Альгерд Бахарэвіч — аўтар паўтара дзясятка кніг прозы, у тым ліку раманаў “Сарока на шыбеніцы” (2009), “Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення” (2012), “Дзеці Аліндаркі” (2014).

- Грамадства
- ЭканомікаДоўг расійскіх контрагентаў перад прадпрыемствамі Беларусі на 16,7% большы, чым беларускіх — перад расійскіміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 25 гадоў захваральнасць на гепатыты ў Беларусі знізілася ў 2,5 раза — санслужбаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПрадукцыйнасць працы за пяць месяцаў вырасла на 0,6%, а рэальны заробак — на 7,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць месяцаў колькасць стратных арганізацый у гадавым вымярэнні павялічылася на 26%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


