Ад пачатку 2026 года на аб’ектах АПК згарэла або пацярпела 37 адзінак сельгастэхнікі — аналіз

10 лістапада, Позірк. Пра чарговае здарэнне на аб’екце аграпрамысловага комплексу гаворыцца ў новай сутачнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Удзень 9 лістапада падчас сельскагаспадарчых работ у полі ля вёскі Нянькава (Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці) загарэўся буракаўборачны камбайн. Агнём знішчаныя абсталяванне маторнага адсека, заднія колы; пашкоджанае лакафарбавае пакрыццё сельгасмашыны.
Прычына пажару высвятляецца. Версія, якая разглядаецца, — механічнае разбурэнне вузлоў і дэталяў.
Папярэдні раз пра пашкоджанне тэхнікі на аб’екце АПК паведамлялася 26 кастрычніка — ля аграгарадка Глухі (Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці) гарэў трактар.
1 лістапада адбыўся пажар у жалезабетонным будынку гароднінасховішча ў вёсцы Дубавіца (Буда-Кашалёўскі раён Гомельскай вобласці).
Як паказаў праведзены “Позіркам” аналіз даных МНС, ад пачатку года праз пажары пацярпела або было знішчана прынамсі 37 адзінак сельгастэхнікі.
У 2025 годзе пацярпела або было знішчана не менш за 53 адзінкі. Гэта на 27,4% менш, чым за 2024 год (мінімум 73).
20 ліпеня намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Дзяніс Жукоўскі паведаміў, што найбольш распаўсюджаным недахопам пры забеспячэнні пажарнай бяспекі падчас сельгасработ з’яўляецца негатоўнасць першасных сродкаў супрацьпажарнай абароны, “сёлета зафіксавана ўжо 228 такіх фактаў”.
Акрамя таго, выяўлена 63 факты “незабеспячэння суправаджэння збожжаўборачнай тэхнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай альбо іншай прыстасаванай для тушэння пажараў тэхнікай”.
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–10 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМУС: Пасля ўвядзення выбарачнага даглядання рэчаў навучэнцаў спыненыя чатыры спробы праносу нажоў і патронаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- ЭканомікаУ верасні Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС па зніжэнні цэн на сельгаспрадукцыюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



