Мінск 17:51

На патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 27 грамадзян Беларусі

Ілюстрацыйнае фота: Памежная ахова Польшчы

9 лістапада, Позірк. Больш за 210 замежнікаў, сярод якіх беларусы, выехалі з Польшчы на патрабаванне ўладаў з 2 па 8 лістапада, сведчыць інфармацыя Памежнай аховы гэтай краіны.

Польскую тэрыторыю добраахвотна пакінула 20 грамадзян Беларусі, прымусова — 7 (Украіны — 61 і 20 адпаведна, Грузіі — 15 і 7).

Праведзены “Позіркам” аналіз паведамленняў памежнага ведамства паказаў, што за апошнія 45 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчу пакінула 8,73 тыс. чалавек, з якіх прынамсі 932 грамадзяніны Беларусі (добраахвотна — не менш за 861, прымусова — мінімум 71).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: