Мінск 17:50

Лукашэнка заклікаў “удыхнуць новае жыццё” ў пяць раёнаў Магілёўскай вобласці

Архіўнае фота: discovery4004 / drive2.ru

9 лістапада, Позірк. Пра неабходнасць “удыхнуць новае жыццё” ў пяць раёнаў Магілёўскай вобласці (фактычна ў кожны чацвёрты) заявіў Аляксандр Лукашэнка 9 лістапада на працоўнай нарадзе па выніках семінара “аб сучасных падыходах да рэгіянальнага развіцця на прыкладзе Шклоўскага раёна” (Магілёўская вобласць).

Палітык назваў Шклоўскі раён “пунктам, які трэба развіваць”. “Але яшчэ не менш важна — Мсціслаўскі, Горацкі, Дрыбінскі, Магілёўскі, Бялыніцкі — гэта вялікая каса Беларусі, дзе нядрэнныя землі. І ад гэтых зямель трэба нешта ўзяць”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

У якасці глебы, падкрэсліў ён, толькі “Гродзенская вобласць можа паспаборнічаць з такой урадлівасцю глебаў”, як у гэтых пяці раёнах Магілёўскай вобласці. “Мы маем тут нешта, што мусім мець? Не. Аддачы не атрымлівалі”, — канстатаваў прамоўца.

Лукашэнка заявіў, што “Шклоўскі раён быў вызначаны як эксперыментальны” з пункту гледжання “прыкладу для ўсіх раёнаў, у якім кірунку развівацца”.

“З часоў распаду Савецкага Саюза, перайшоўшы да так званай рынкавай эканомікі, мы ўсё разам знішчылі, — лічыць Лукашэнка. — [Казалі, маўляў,] рынак усё адрэгулюе, будзем канкураваць, біцца за рынкі, а ў выніку атрымалася разруха. Прайшло ўжо чвэрць стагоддзя, як мы спрабуем наладзіць нармальную абстаноўку ў асобных рэгіёнах”.

Паводле яго слоў, “выдумляць нічога не трэба” — трэба “аднавіць тое, што было перад распадам” СССР: “Аграсэрвіс — патрэбны раёну. Будаўнічая ПМК, яна што, не патрэбная раёну? Патрэбная”.

Існуюць два кірункі, якімі Беларусь “заўсёды будзе займацца”, — дрэваапрацоўка і сельская гаспадарка, падкрэсліў прамоўца. Ад іх, запэўніў ён, “ніхто не адмовіцца”, “хто б тут ні працаваў”.

З савецкіх часоў, лічыць палітык, гэтыя кірункі развіваюцца ў Шклоўскім раёне: “У нас палова краіны, больш за 40%, — гэта лес. Бог загадаў гэтым займацца. Трэба займацца глыбокай перапрацоўкай, каб пакінуць усю дададзеную вартасць тут… Я быў прыхільнікам размяшчэння тут фабрыкі газетнай паперы не таму, што гэта Шклоў, а таму, што гэта цэнтр ельніку, росту ельніку”.

Кажучы пра сельскую гаспадарку, Лукашэнка заявіў, што “самыя якасныя прадукты — беларускія”. Гэта, паводле яго сцвярджэння, “прызнана ва ўсім свеце”.

Кіраўнікоў Магілёўскай вобласці і Шклоўскага раёна ён заклікаў “пачынаць працаваць”. “Кантроль будзе — звышжорсткі. Гэта я вам абяцаю”, — падсумаваў прамоўца.

Лукашэнка, не называючы тэрмінаў, запатрабаваў падвоіць экспарт прадукцыі АПК — да 20 млрд долараў

7 лістапада, Позірк. Беларускі аграпрамысловы комплекс мае выйсці на "новую прыступку" развіцця, заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 7 лістапада сельгаспрадпрыемства "Гавяды-агра" ў Шклоўскім раёне (Магілёўская вобласць). "Галоўнае — гэта вынік. Вынік маецца, таму канцэптуальна, філасофскі мы павінны ўскочыць на новую прыступку. …

Лукашэнка зноў прыгразіў накіроўваць у войска за невыкананне задач: Будуць узімку капаць зямлю і спаць у намётах

5 лістапада, Позірк. Накіраваннем у войска за невыкананне задач у чарговы раз прыгразіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 5 лістапада сельскагаспадарчае прадпрыемства "АСБ-Агра Гарадзец" у Шклоўскім раёне (Магілёўская вобласць). Варта адзначыць, што да абрання прэзідэнтам у 1994 годзе Лукашэнка быў дырэктарам менавіта …
Падзяліцца: