За крадзеж паліва з прадпрыемства электраэнергетыкі асуджана 16 работнікаў, яшчэ 9 пакараныя ў адміністрацыйным парадку

9 лістапада, Позірк. Пра выяўленне 103 выпадкаў крадзяжу гаруча-змазачных матэрыялаў на прадпрыемстве электраэнергетычнай галіны ў Клімавіцкім раёне (Магілёўская вобласць) паведаміла 9 лістапада прэс-служба Генеральнай пракуратуры.
Па выніках праверкі было распачата 25 крымінальных спраў паводле ч. 1 арт. 211 КК (прысваенне альбо растрата). Назва прадпрыемства не прыводзіцца.
Згодна з інфармацыяй нагляднага органа, фігуранты справы працавалі кіроўцамі. Са снежня 2024 года па снежань 2025-га яны, як сцвярджаецца, прысабечвалі паліва, за выдаткоўванне якога мусілі справаздачыцца: напаўнялі каністры з палівараздатачных калонак і злівалі гаруча-змазачныя матэрыялы з бакаў транспартных сродкаў.
Агулам было скрадзена больш за 14,5 тоны паліва. Шкода прадпрыемству перавысіла 38 тыс. рублёў, фігуранты цалкам яе кампенсавалі.
Паведамляецца, што са згоды пракурора крымінальныя справы ў дачыненні да 9 работнікаў былі спыненыя “з выкарыстаннем захадаў адміністрацыйнага спагнання”. У дачыненні да яшчэ 16 чалавек суды Клімавіцкага і Краснапольскага раёнаў вынеслі абвінаваўчыя выракі. Большасць спраў разглядалася на выязных пасяджэннях па месцы працы абвінавачаных.
У якасці прыкладу пракуратура прывяла справу кіроўцы, які са студзеня па лістапад 2025 года скраў больш за 900 літраў дызельнага паліва коштам звыш 2,3 тыс. рублёў. Ён прыгавораны да 1 года зняволення, аштрафаваны на 50 базавых велічынь (2.250 рублёў) і на год пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з улікам, захоўваннем і распараджэннем матэрыяльнымі каштоўнасцямі. Суд пастанавіў умоўна не выкарыстоўваць прызначанае пакаранне, вызначыўшы гадавы выпрабавальны тэрмін. Прыгавор набыў моц.
Акрамя таго, з ініцыятывы дзяржаўнага абвінаваўцы суд вынес прыватнае вызначэнне на адрас больш высокай у іерархіі арганізацыі. У ім прапанавана перагледзець нормы выдаткавання паліва, каб выключыць перадумовы для крадзяжоў.


- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 27 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБазавая інфляцыя вырасла пасля чатырох месяцаў без змен — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў кастрычніку выраслі на 0,3%, ад пачатку года — на 3,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка

