За тыдзень у міліцыю паступіла больш за 1,9 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў — МУС

9 лістапада, Позірк. За мінулыя суткі, 8 лістапада 2026 года, у міліцыю паступіла каля ста паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Ведамства традыцыйна заявіла, што “дзякуючы аператыўнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і пільнасці грамадзян пераважная большасць злачынстваў прадухіленая”. За мінулы дзень “зарэгістравана два злачынствы, здзейсненыя з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій”.
Праведзены “Позіркам” аналіз штодзённых зводак МУС паказаў, што з 2 па 8 лістапада ў міліцыю паступіла больш за 1,9 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў; затрымана 13 кур’ераў, у дваіх з іх вынята 160 тыс. рублёў.
З 29 верасня па 4 кастрычніка ў міліцыю паступіла больш за 1,8 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў, з 5 па 11 кастрычніка — звыш 2 тыс., з 12 па 18 кастрычніка — больш за 1,9 тыс., з 19 па 25 кастрычніка — больш за 2 тыс., з 26 кастрычніка па 1 лістапада — больш за 2,2 тыс.
22 кастрычніка Генеральная пракуратура паведаміла, што ад пачатку 2026 года ў краіне было зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян.
Паводле даных Следчага камітэта, у 2025 годзе кожнае трэцяе злачынства ў Беларусі было здзейснена з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, за дзевяць месяцаў 2026-га доля такіх злачынстваў склала 35%.


- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 27 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБазавая інфляцыя вырасла пасля чатырох месяцаў без змен — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаСпажывецкія цэны ў кастрычніку выраслі на 0,3%, ад пачатку года — на 3,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка

